Агрогородок Осинторф Дубровенского района отметил юбилей

Дубровно, Дубровенский район, Осинторф, 2012
Сёлета спаўняецца 340 гадоў з першага дакументальнага ўпамінання аб паселішчы Востраў Юр’еў, вядомага з 1672 года, якога даўно няма, але на гэтым месцы вырас і сёння стаіць аграгарадок Асінторф, як гістарычны пераемнік паселішча Востраў Юр’еў. Асінторф днямі адзначыў гэтую круглую дату.
Дубровно, Дубровенский район, Осинторф, 2012
Гісторыя ўгатавала гэтаму паселішчу яркі і самабытны лёс. Востраў Юр’еў заўсёды быў багаты на залежы торфу. Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1918 го-дзе па асабістаму распараджэнню У.І.Леніна “Аб выкарыстанні торфу ў народнай гаспадарцы” калектыў Аршанскага чыгуначнага вузла пачаў будаўніцтва пасёлкаў для рабочых у раёне вёскі Шабаны. Сёння гэта першы, другі і трэці пасёлкі. Так распачалася здабыча кавалкавага торфу.

У 1927 годзе пачалося будаўніцтва БелДРЭС. На здабычы торфу працавала больш за 10000 рабочых, якія пражывалі ў 11 пабудаваных пасёлках. Населены пункт набыў новую назву “Асінторф”, якая атрымалася ад спалучэння слоў “асінаўскія балоты” і “торф”.

Слава аб асінторфскіх працаўніках пакацілася далёка па свеце. Гордасцю прадпрыемства ў былыя гады былі Фралкоў П.К., Раманоўская Я.С., Вараб’ёва Т.С., Шолахава С.Ф., ордэнаносцы — Маханава М.А., Шачанок А.Ф., Лабусаў І.К., Крупко Р.А., Кожар М.М. Савініч М.А., Кубракоў М.М., Зязюля М.Ф., Кіраенка Н.Ф., Пракапенка Н.А., Шакура Я.Д., Супрэтка М.Р., Буднік Р.Н.

Міхаіл Пятровіч Мінкевіч, Фёдар Якаўлевіч Мядзведзеў, Уладзімір Віктаравіч Пацко — ордэнаносцы, якія зараз жывуць у аграгарадку Асінторф, карыстаюцца тут заслужаным аўтарытэтам.

Самы дарагі і бясцэнны скарб гэтага пасёлка — людзі. Менавіта ім прысвячалася свята, якое адбылося нядаўна на адной з цэнт-ральных вуліц аграгарадка.
Дубровно, дубровенский район, Осинторф, 2012
У свяце прымалі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта А.І.Лукашоў, намеснік старшыні райвыканкама С.В.Рыжанская, старшыня Асінторфскага сельскага Савета С.М.Шаранда, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Р.С.Стальчанка, начальнік аддзела культуры райвыканкама Л.А.Дударава, на яго прыехалі шмат гасцей з ліку людзей, чые карэнні знаходзяцца на асінторфскай зямлі, некаторыя з іх выступілі спонсарамі гэтага мерапрыемства. На свяце пабывалі самадзейныя артысты студыі эстраднай песні “Ліра” РДК і майстры Дома рамёстваў.

Вельмі пастараліся работнікі Асінторфскай бібліятэкі, у прыватнасці, яе загадчыца Галіна Мікалаеўна Благадзёрава, якая склала сцэнарый гэтага мерапрыемства, у ім упамянула практычна кожнага жыхара вёскі, адзначыўшы яго заслугі. У прыватнасці, была арганізавана выстава работ майстрых Асінторфа Ніны Крышталёвай, Ірыны Фралковай, Алены Даўгаполавай, выстава восеньскіх кветак і дароў прыроды, вырашчаных клапатлівымі рукамі асінторфскіх бібліятэкараў, педагогаў, медработнікаў, лесаводаў.

Свята праходзіла ў выглядзе экскурса па пасёлку, азнаямлення з людзьмі, якія працуюць у розных сферах. Пачалі экскурсію са знаёмства з самымі старэйшымі жыхарамі пасёлка. Напрыклад, Клаўдзіі Міфодзьеўне Сінкевіч у 2013 годзе споўніцца 100 гадоў, а Зоі Міхайлаўне Чачэліс зусім нядаўна споўнілася 96 гадоў. Ім былі падрыхтаваны падарункі, якія ўручалі іх дочкам.

Далей аповяд вёўся аб людзях, якія працуюць або працавалі на розных аб’ектах сацыяльнага прызначэння. У жыллёва-камунальным участку словы ўдзячнасці і павагі былі выказаны ў адрас В.Я.Мачохіна, В.В.Сцепанькова, І.В.Кузьміна, А.А.Раманоўскага, В.Ф.Тушынскага, работнікаў бальніцы сястрынскага догляду і аптэкі — Т.А.Яшчанка, Л.А.Угначовай, Н.І.Хадуськінай, С.А.Ракуціс, М.П.Недасека, былых і цяперашніх работнікаў дзіцячага садка — І.Г.Івановай, І.Е.Сінкевіч, Л.М.Дэйлік, А.А.Лабусавай, Л.Я.Івановай, А.В.Бабровай, К.А.Чамурака, былым урачам Надзеждзе Янаўне і Аляксею Раманавічу Шышкевічам, настаўнікам сярэдняй школы — дырэктару Г.А.Чэрнік, педагогам Г.І.Філіпчык, Л.К.Ермік, Л.С.Пруднікавай, Н.В.Крук, Н.П.Міхальчанка, Н.С.Рачкоўскай, А.Ц.Гарбаценкаву, заслужаным настаўнікам БССР М.С.Селівёрставай і М.Ф.Ларыёнавай.

Шмат цёплых слоў было выказана ў адрас выпускнікоў Асінторфскай школы, якія, пакінуўшы ў розныя гады Асінторф, праславілі яго сваімі добрымі справамі. Сёння гордасць вёскі В.У.Абразова — майстар спорту міжнароднага класу, Л.С.Аксёненка, ткачыха, былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, ордэнаноска, А.К.Бераснева — майстар спорту па вольнай барацьбе, У.М.Вакунаў — знакаміты пчаляр, былы выкладчык Белдзярж-універсітэта, А.С.Касцюкоў — былы дырэктар торфапрадпрыемства ААТ “Зеленаборскае”, Л.У.Лісагурская — выкладчык Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, З.Ц.Лістападава — выкладчык БДУ, У.Я.Літвінаў — былы віцэ-прэзідэнт канцэрна “Белтопгаз”, С.М.Петкуноў — дырэктар акцыянернага аб’яднання “Аклеон”, А.Е.Сінкевіч — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт ядзернай энергетыкі, Р.П.Харошка — вучоны фізік-хімік, В.А.Хахлоў, генерал, намеснік рэктара ваеннай акадэміі, М.П.Чарняўскі і А.Ц.Чарняўская — прадпрымальнікі з Оршы, А.А.Шышкевіч —малады вучоны матэматык…
Дубровно, Дубровенский район. Осинторф, 2012

На свяце было многа падарункаў, яны былі ўручаны самым заслужаным людзям аграгарадка. Спонсарамі мерапрыемства выступілі прадпрымальнікі Чарняўскія — Алена Цімафееўна і Міхаіл Паўлавіч, а таксама М.М.Благадзёраў, А.А.Яцук, аддзел культуры райвыканкама.

Між іншым, экскурс па Асінторфу працягваўся. І прывёў ён нас у цэх па нарыхтоўцы торфу РУП “Віцебскэнерга” філіала БелДРЭС, дзе начальнікам працуе А.Л.Гаўрыленкаў. Цяпер вытворчыя плошчы цэха складаюць 300 гектараў. Запасы торфу на ўказаных плошчах ацэньваюцца ў 400 тысяч тон. Добрасумленна працуе на здабычы фрэзернага торфу В.У.Абрамава — ветэран прадпрыемства, а таксама Юрый Шаманкоў, Канстанцін Фалькоўскі, Пётр Шаманкоў, Аляксандр Арлоўскі, Васіль Сцепаненка, Віталь Шакура і іншыя.

Словы ўдзячнасці былі выказаны самым паважаным людзям, чыё жыццё звязана з Асінторфам. Е.С.Батура, В.М.Афанасенка, В.Н.Церашкову, а таксама былым воінам-інтэрнацыяналістам К.А.Берасневу, А.М.Базылёву, С.М.Шаранда. На свяце былі названы прозвішчы домаўладальнікаў, чые падвор’і з’яўляюцца прыкладам. Гэта падвор’і Благадзёравых, Пруднікавых, Серыкавых, Хадуськіных, Курачкіных, Картасавых, Ракуціс, Сцепаненка. Менавіта гэтым сем’ям за іх руплівасць і стараннасць былі ўручаны сувеніры.

Ёсць у Асінторфе месца, куды прыходзяць, каб сагрэць душу божым словам, задумацца аб вечным, пакаяцца і папрасіць у Бога дапамогі. Гэта Свята-Пакроўская царква, дзе заў-сёды цёпла сустракаюць прыхаджан і тлумачаць усе правілы паводзін і рытуалаў у царкве А.С.Дудкевіч, Т.В.Філімонава, Р.А.Арлова і іх веруючыя сяброўкі, якія клапоцяцца аб чысціні і парадку ў гэтым культавым месцы.

Вялася размова на свяце і аб людзях, якія працуюць у Асінторфскім лясніцтве, займаюцца гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва, тут таксама называліся дзесяткі прозвішчаў і імён. Сёння тэрыторыя угоддзяў Асінторфскага лясніцтва налічвае 26,1 тысячы гектараў, у тым ліку плошча, пакрытая лесам, перавышае 21,5 тысячы гектараў. На яго тэрыторыі размешчаны тры гідралагічныя заказнікі, якія былі створаны некалькі гадоў назад пад эгідай ААН. На былых тарфяных кар’ерах работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм за сродкі ААН правялі работы па паўторнаму іх забалочванню для таго, каб тут зноў было балота, раслі лазняк і алешнік, чарот і асака, вадзіліся качкі і жабы.

Словам, зноў стварылі натуральны прыродны ландшафт, які сёння з’яўляецца “лёгкімі” Еўропы. Калектыў лясніцтва ўзначальвае малады ляснічы Аляксандр Уладзіміравіч Свішчоў. Работнікі лясніцтва займаюцца не толькі нарыхтоўкай дроў, але і добраўпарадкаваннем населенага пункта.
Пра захаванне ляснога багацця, прыгожосці роднай прыроды клапоцяцца не толькі працаўнікі лясніцтва, але і работнікі бібліятэкі, якая з’яўляецца цэнтрам экалагічнай асветы.
Дубровно, Дубровенский район, Осинторф, 2012
Штогод на Асінторфе ствараюцца новыя сем’і, нараджаюцца дзеткі, што азначае: будзе ў яго слаўнай гісторыі дастойны працяг. Вось і на свяце ўшаноўвалі і маладых бацькоў і маладажонаў, якія зусім нядаўна ўступілі ў шлюб: Яўген і Вікторыя Барсукі, Раман і Вераніка Благадзёравы, Віталь і Рыма Шакура, Андрэй і Святлана Чамуракі, Алеся і Васіль Кабушы, Аляксандр і Анастасія Раманоўскія атрымалі ў якасці падарункаў фарфоравыя статуэткі з выявай буслянятак, якія абавязкова “прынясуць” ім сыночкаў і дачушак, новых жыхароў гэтага прыгожага населенага пункта. У якасці прыкладу таго, як трэба берагчы цяпло сямейнага ачага была названа “залатая пара” Дзікаравых. Фёдар Фёдаравіч і Людміла Максімаўна 50 гадоў назад зарэгістравалі свой шлюб і пражылі ўвесь гэты час душа ў душу. На жаль, іх не было на свяце, але падарунак, які быў для іх падрыхтаваны, абавязкова ім будзе перададзены. І маладыя маці Наталля Пруднікава, Алена Максімава, Вераніка Якуцёнак і Крысціна Пабойкіна таксама не засталіся без падарункаў: у іх сем’ях нядаўна нарадзіліся немаўляткі. Дык няхай жа растуць яны здаровыя і будуць шчаслівыя.

Месяц назад на Асінторфе паявіўся новы жыхар Валерый Уладзіміравіч Ціханаў, чалавек творчы і энергічны. На свяце ён папрасіў слова і падзякаваў людзям, якія добразычліва прынялі і дапамаглі яму тут асвоіцца, публічна папрасіў у вяскоўцаў дазволу з гэтага дня адносіць сябе да ліку жыхароў вёскі. Апладысменты, якімі праводзілі яго людзі са сцэны, сведчылі, што ён быў прыняты ў дружную сельскую асінторфскую сям’ю. А яшчэ Валерый Уладзіміравіч Ціханаў напісаў верш “Мой Асінторф”, які быў пакладзены на музыку, аўтарам якой з’яўляецца Алена Васільеўна Баканоў-ская. Песню выканала вакальная група “Беларусачка” Асінторфскага сельскага Дома культуры.

Ёсць у гэтай вёскі і свой гімн, які мае назву “Асінторфскі вальс”, тэкст напісала не проста жыхарка, але і вялікая патрыётка Асінторфа Ніна Пятроўна Міхальчанка, а музыку — тая ж Алена Баканоўская. Такія вось творчыя асобы жывуць і працуюць на Асінторфе. А які прыгожы канцэрт падрыхтавалі яны сваім землякам! Сваю творчасць і віншаванні сённяшнім жыхарам былога Вострава Юр’ева прысвячалі самыя маленькія артысты, выхаванцы дзіцячага садка, члены ансамбля “Звончыкі”, дзіцячы ансамбль “Светлячок”, артысты студыі эстраднай песні “Ліра” з РДК.

На такой вось творчай лірычнай ноце закончылася падарожжа па асінторфскай зямлі. У неба ўзляцелі россыпы рознакаляровых агеньчыкаў, сімвалы шчасця і радасці.

Працяг свята вёскі адбыўся ў этнаграфічным музеі, дзе прайшоў час краязнаўства “Гартаючы мінулага старонкі”, на святочных дыскатэках у СДК. На другі дзень, 23 верасня, у дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, тут адбыўся канцэрт з удзелам СДК і Асінторфскай школы “У песнях я на Беларусь малюся” і лялечны спектакль узорнага тэатра лялек “Теремок” з паказам казкі “Старик и дракон”.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота аўтара.

3 thoughts on “Агрогородок Осинторф Дубровенского района отметил юбилей

  • 03.10.2012 в 6:09 пп
    Permalink

    Это здорово, когда с такой любовью относятся к своей малой родине, знают и чтят её историю. С юбилеем, Осинторф!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 13.10.2012 в 10:45 пп
    Permalink

    С праздником Осинторф!!! А еще там живет классный парень и мой друг Олег Минаев!!! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28.01.2014 в 1:37 пп
    Permalink

    Хочу поблагодарить пасечника Вакунова ВМ за очень вкусный цветочный мед, который мне передала его знакомая Татьяна в день ее рождения Спасибо вам пчеловод, дай Бог крепкого здоровья, долголетия Да хранит вас Господь!
    Сестра милосердия Неронская Светлана г Минск

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *