Где на мехдворах Дубровенщины царит беспорядок?

Дубровно,Дубровенский, механизм, сохранность, рейд, проверка, критика,РОВД

Што за прыгожай агароджай?
У апошнія гады машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў раёна кардынальна абнавіўся. Многа зроблена і па добраўпарадкаванню машынных двароў. На ўсё гэта затрачаны вялізныя сумы дзяржаўных сродкаў. Галоўнае, што цяпер патрабуецца ад работнікаў сельскай гаспадаркі — строга прытрымлівацца правілаў эксплуатацыі тэхнікі і захоўвання яе ў міжсезонны перыяд, і падтрыманне элементарнага парадку на машынных дварах.
На жаль, не ва ўсіх гаспадарках спецыялісты і механізатары робяць усё магчымае, каб падоўжыць век тэхнікі. У гэтым аўтар гэтага матэрыялу пераканаўся, пабываўшы разам з начальнікам вытворчага аддзела райсельгасупраўлення Уладзімірам Мікалаевічам Анішчанкам і старшым дзяржаўтаінспектарам аддзялення ДАІ РАУС маёрам міліцыі Дзмітрыем Аляксандравічам Гарэлавым на машынных дварах гаспадарак зарубскай і дабрынскай зон.

Дубровно,Дубповенский, сельхозпредприятия, критика, РОВД, экономика,работа
Мэта паездкі — пазнаёміцца, як арганізавана пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне і што канкрэтна робіцца па навядзенню парадку на машынных дварах. Зразумела, што пакуль размова ідзе аб пастаноўцы тэхнікі на захоўванне, якая ўжо не выкарыстоўваецца на палявых работах, і, перш за ўсё, збожжаўборачных камбайнаў.
З васьмі гаспадарак, дзе ў той дзень (9 кастрычніка) мы пабывалі, самая лепшая сітуацыя з пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне ў ААТ “Гігант-Агра”, што, па-праўдзе кажучы, для членаў нашай групы было сюрпрызам, бо раней у гэтым плане гаспадарка асабліва не вызначалася.
Усе збожжаўборачныя камбайны памыты, ачышчаны ад пажніўных рэшткаў, пастаўлены на падстаўкі. На калодках ужо значная частка іншай тэхнікі, якая не задзейнічана на палявых работах, у прыватнасці, камбінаваныя пасяўныя агрэгаты.
На машынным двары ААТ “Праўда-С” таксама парадак. Праўда, у той дзень на яго тэрыторыі было зусім мала тэхнікі. На зімовае захоўванне тут пакуль пастаўлены толькі збожжаўборачныя камбайны. Дзе іншая тэхніка, якая ўжо не выкарыстоўваецца на палявых работах?
Значны аб’ём работ па пастаноўцы тэхнікі на зімовае захоўванне выкананы ў ААТ “Усход-Чырына” і КУСГП “Зарубы”. У ААТ “Усход-Чырына” усе камбайны памыты, ачышчаны ад пажніўных рэшткаў і пастаўлены на зімовае захоўванне пад павець, якая закрываецца на замок. Тут жа захоўваюцца агрэгаты для ўнясення вадкіх мінеральных угнаенняў і сродкаў абароны раслін. На тэрыторыі машыннага двара і ў рамонтнай майстэрні парадак.
Параўнальна нядрэнны парадак на машынным двары і ў рамонтнай майстэрні КУСГП “Зарубы”, які ў апошнія гады ў раённым конкурсе-аглядзе машынных двороў прызнаецца адным з лепшых.
Збожжаўборачныя камбайны ў асноўным падрыхтаваны да захоўвання ў міжсезонны перыяд. Пастаўлена на калодкі і значная колькасць іншай тэхнікі.
Едучы на машынны двор ААТ “Герой”, мы чакалі ўбачыць i тут узорны парадак — але нашы спадзяванні не спраўдзіліся.
Яшчэ толькі прыступілі да пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне ў КУСГП “Першамайскае”.
Але самая горшая сітуацыя з пастаноўкай тэхнікі на зімовае захоўванне ў ААТ “Каманіна”. Адно, што тут зрабілі — гэта паставілі ў адзін рад збожжаўборачныя камбайны.
Іншыя сельгасмашыны хаатычна раскіданы па машынным двары, хаця машынным дваром месца, дзе захоўваецца тэхніка, можна назваць чыста ўмоўна. Пасярод яго балота. У розных кутках двара можна бачыць металалом, непрыгодныя шыны. Словам — беспарадак.
Знешне самы прыгожы ў зарубскай зоне машынны двор у ААТ “Прыдубровенскае”. З усіх бакоў ён агароджаны дэкаратыўнымі бетоннымі плітамі. Значная частка машыннага двара заасфальтавана. Тут узведзены Дом механізатара, дзе створаны належныя бытавыя ўмовы для ўсіх, хто тут працуе: ёсць дзве душавыя кабіны, пакоі для адпачынку. У зімовы час пакоі ацяпляюцца. Перад нашым прыездам заасфальтаваную частку двара падмялі. Зусім іншы малюнак мы ўбачылі на задворках. Кучы металалома, спісаныя і няспісаныя сельгасмашыны зараслі мятровай вышыні бур’янам. Такі беспарадак мы ўбачылі і ў рамонтнай майстэрні. Шэраг сур’ёзных заўваг У.М.Анішчанка выказаў галоўнаму інжынеру гаспадаркі Аляксандру Аляксандравічу Шаўчуку і па пастаноўцы збожжаўборачных камбайнаў на захоўванне. Паўстаюць пытанні: што неабходна для таго, каб на машынным двары рэгулярна на працягу лета скошваць пустазелле і складзіраваць металалом у адным месцы?
У ходзе аб’езда У.М.Анішчанка паставіў перад інжынернай службай гаспадарак задачу закончыць пастаноўку збожжаўборачных камбайнаў на зімовае захоўванне да 14 кастрычніка, іншых сельгасмашын — да 1 лістапада.
Андрэй КВІР.

Рабiце высновы самi
Дубровно,Дубповенский, сельхозпредприятия, критика, РОВД, экономика,работа
Дубровно,Дубповенский, сельхозпредприятия, критика, РОВД, экономика,работа
Дубровно,Дубповенский, сельхозпредприятия, критика, РОВД, экономика,работа

Дубровно,Дубповенский, сельхозпредприятия, критика, РОВД, экономика,работа

Дубровно,Дубповенский, сельхозпредприятия, критика, РОВД, экономика,работа

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *