Дубровенцы присоединились к акции «90 добрых дел».

Дубровно,Дубровенский, банк, милосердие, благотворительность, детство, акция

Вялікае цяпло для маленькіх сэрцаў

Дзяцінства ёсць у ва ўсіх, але ў кожнага яно сваё, непаўторнае. Адным даецца ўсё, пра што толькі можна марыць, другія пазбаўлены нават самага неабходнага. Вялікі дзякуй людзям, якія разумеюць праблемы абяздоленых дзяцей. Нават самая сціплая дапамога можа зрабіць вялікую справу — дапамагчы маленькаму сэрцу сагрэцца і зноў паверыць людзям.

Днямі дзіцячы сацыяльны прыют, які працуе на базе Дубровенскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у рамках акцыі “90 добрых спраў” з падарункамі і салодкімі ласункамі наведалі прадстаўнікі Беларусбанка начале з Аленай Генадзьеўнай Курашэвіч. Госці пазнаёміліся з дзеткамі, якія знаходзяцца у прыюце, прайшліся па ўтульных пакоях, агледзілі клас для падрыхтоўкі ўрокаў, памяшканні для гульняў і прыёму гасцей.

Маленькія гаспадары былі вельмі рады прыходу гасцей. Яны наперабой расказвалі пра сябе, свае справы, мары, спадзяванні і надзеі. І што б не гаварылі дзеці – усе іх жаданні сыходзіліся да аднаго: кожны, як мага хутчэй хацеў убачыць сваю маці, вярнуцца да дому, і каб там, дома, усё было добра. Каб дом быў утульны, маці з бацькам былі разам, любілі іх, каб былі гатовыя аддаць усе багацці свету за іх, сваіх дзетак. Так павінна быць, але бывае не заўсёды і не ва ўсіх.

На жаль, бывае так, што дзеці страчваюць бацькоў, або нерадзівыя маці і бацька бачаць сэнс жыцця ў гарэлцы і сябрах-сабутыльніках, а не ў выхаванні сваіх дзяцей. У цяжкія хвіліны жыцця і даросламу чалавеку патрэбна дапамога, што ўжо казаць пра дзяцей. І вось тут на дапамогу сваім маленькім грамадзянам прыходзіць дзяржава. Хлопчыкаў і дзяўчынак, трапіўшых ў цяжкія жыццёвыя абставіны змяшчаюць у сацыяльны прыют. Тут яны атрымліваюць рознабаковую дапамогу: з імі працуюць спецыялісты цэнтра, школьнікі працягваюць вучыцца — іх уладкоўваюць у школу, а зусім маленькія вабяць час з выхавацелямі прыюта.

Вось ужо амаль дзесяць год існуе наш прыют, шмат дзяцей прайшло праз яго. Усе яны розныя, непаўторныя, і ў той жа час аднолькавыя — усім патрэбна падтрымка. Дапамагаюць выхаванцам адаптавацца, прыстасавацца да новых умоў жыцця, зразумець і прыняць становішча, у якім апынуліся, калектыў высокакваліфікаваных педагогаў, кіруе якім на працягу апошніх некалькіх гадоў Галіна Якаўлеўна Мядзведзева — мэтанакіраваны, натхнёны, самаадданы чалавек. Менавіта дзякуючы яе жыццёвай энергіі, пазітыву, дабрыні, прынцыповасці прыют існуе такім, якім яго ўбачылі госці. Утульныя інтэр’еры пакойчыкаў, мноства пакаёвых кветак, чысціня, цацкі, прыгожанькія дзеткі, добразычлівыя выхавацелі — што можа быць лепш — каб не веданне таго, што за кожным прыгожанькім тварыкам, усміхаючымся незнаёмым цёцям і дзядзям — сапраўдная дзіцячая трагедыя.

Час прайшоў непрыкметна. Дарослыя, цяпер ужо сябры маленькіх гаспадароў прыюта, вярнуліся да сваіх паўсядзённых спраў, а дзеці яшчэ доўгі час дяліліся адзін з адным уражаннямі ад сустрэчы. Разглядалі падарункі, растаўлялі па паліцах свае новыя цацкі і частаваліся салодкімі ласункамі.

Дубровно,Дубровенский, банк, милосердие, благотворительность, детство, акция
Гэта не першая дабрачынная акцыя з боку грамадскасці. Напярэдадні Дня ведаў прадстаўнікі Беларускага аб’яднання Чырвонага крыжа начале з Галінай Мікалаеўнай Макаранка і разам з юнымі валанцёрамі таксама наведалі нашых дзетак. Прыйшлі яны таксама не з пустымі рукамі. Пісьмовыя прыналежнасці, кніжкі-размалёўкі, прадметы асабовай гігіены вельмі дарэчы прыйшліся як маленькім, так і большым дзецям.
Вялікі дзякуй усім добрым людзям! Мы будзем рады і ўдзячны ўсім, хто знойдзе час і жаданне і завітае да выхаванцаў нашай установы.

А. ХМЯЛЬНІЦКАЯ, педагог сацыяльны СПЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *