10 ноября Дубровно станет столицей свадебных обрядов Витебщины

Дубровно,дубровенский,витебщина, свадьба, обряд

Праграма абласнога конкурса вясельных абрадаў Віцебшчыны
“Вялікая вясельніца — 2012”

10 лістапада 2012 г.
Да 10:00 – Заезд, рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10:00 – 10:30 – Выстава вясельнай атрыбутыкі раёнаў вобласці:
1. Выстава вясельнай атрыбутыкі Дубровенскага раённага Дома рамёстваў Віцебскай вобласці;
2. Выстава-продаж вясельных страў Дубровеншчыны (народны клуб нацыянальнай кухні і гульні “Дубровенскія прысмакі” раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра, клуб “Смачна есці” Сваташыцкага сельскага Дома культуры, клуб “Гаспадынька” Дабрыньскага сельскага Дома кульутры).
3. Выстава вясельных фотаздымкаў.
4. Кніжная выстава “Беларускае вяселле”.
10:30 – 14:00 – конкурсны прагляд відэафільмаў традыцыйных вясельных абрадаў у сучаснай вясельнай традыцыі Віцебшчыны; турнір салістаў выканаўцаў вясельных песень.
14:00 – 14:30 – Рэгістрацыя шлюбу з элементамі традыцыйнай абраднасці з наведваннем раённага Дома рамёстваў.
15:00 – 16:00 – гутарка з моладдзю кандыдата філалагічных навук, даследчыка духоўнай культуры Беларусі І.І.Крука па праблемах сучаснай вясельнай абраднасці.
16:00 – 17:00 – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурса “Вялікая вясельніца — 2012”.

10 ноября Дубровно станет столицей свадебных обрядов Витебщины: 1 комментарий

  • 05.11.2015 в 10:04 пп
    Permalink

    Мяркуючы па малюнку, вяселле будзе на рускі капыл. Ну-ну…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *