Областной конкурс свадебных обрядов прошёл в Дубровно

Витебская,Дубровно, Дубровенский, обряд, свадьба,конкурс, белорусы, музей

Дуброўна сустракала «Вялікую вясельніцу-2012»
Мінулыя выхадныя сталі па-сапраўднаму святочнымі для ўсіх тых, хто ў гэтыя дні завітаў у г. Дуброўна. А ўсё таму, што тут 10 лістапада праходзіў абласны конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца – 2012”.
Асноўныя падзеі свята ў суботу адбываліся ў Дубровенскім раённым доме культуры, дзе з самай раніцы ўдзельнікаў конкурса з народнымі песнямі і прыпеўкамі сустракаў фальклорны калектыў “Кудзеліца”.

Витебская,Дубровно, Дубровенский, обряд, свадьба,конкурс, белорусы, музей

А пасля музычнага прывітання гасцей мерапрыемства запрасілі ў выставачную залу, у якой разгарнулася сапраўднае вясельнае гулянне: прыгожа апранутыя малады і маладая прапаноўвалі прысутным не толькі паспрабаваць розныя прысмакі беларускай нацыянальнай кухні, якія звычайна гатавалі на вяселле, але і разам пусціцца ў вясёлы пляс.

Витебская,Дубровно, Дубровенский, обряд, свадьба,конкурс, белорусы, музей

Разам з тым, у гасцей свята была цудоўная магчымасць даведацца, што ў мінулым на Дубровеншчыне уяўляў сабою пасаг нявесты. Да свята майстрамі Дубровенскага народнага клуба “Дубрава” былі зроблены цудоўныя лялькі маладых, а таксама куфар са скруткамі саматканага палатна, рушнікамі і рознымі прыгожымі вырабамі з бісеру. Афармленне экспазіцыі аутэнтычнымі рушнікамі ажыццяўлялі удзельнікі ініцыятыўнай групы па стварэнні Дубровенскага краязнаўчага музея.

Далей удзельнікі мерапрыемства адправіліся на конкурсны прагляд 17 відэафільмаў пра традыцыйныя вясельныя абрады сучаснай вясельнай традыцыі Віцебшчыны. Сапраўднае вяселле спраўлялі ў гэты дзень у нашым горадзе Аляксей Мікалаевіч Васілеўскі і Ганна Уладзіміраўна Яфімава. Трэба адзначыць, што рэгістрацыя іх шлюбу праходзіла з элементамі традыцыйнай абраднасці Дубровенскага раёна. Так пры ўваходзе ў ЗАГС жаніха і нявесту з вясельным караваем сустракалі удзельнікіфальклорнага калектыва “Кудзеліца”. Затым адбылася афіцыйная частка вяселля, падчас якой маладыя абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі.

Витебская,Дубровно, Дубровенский, обряд, свадьба,конкурс, белорусы, музей,фольклор

Менавіта гэтая ўрачыстая падзея стала асноўнай тэмай выступленняў кандыдата філалагічных навук, даследчыка духоўнай культуры Беларусі Івана Іванавіча Крука і магістра педагагічных навук, выкладчыка кафедры этымалогіі и фальклора Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры Аксаны Веніямінаўны Катовіч. На сустрэчы з жыхарамі і гасцямі нашага горада яны прааналізавалі выкананне абраду і ўзгадалі моманты, якія амаль што страціліся за гэты час, расказалі шмат цікавага пра традыцыі беларускага вяселля.

Фінальным акордам свята стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца – 2012”.

Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

One thought on “Областной конкурс свадебных обрядов прошёл в Дубровно

  • 16.11.2012 в 4:00 пп
    Permalink

    “Кудзеліца” это что-то с чем-то!Радует глаз каждый раз, когда вижу этих людей=) Все жизнерадостные, позитивные…эээээх гуляй душа, что называется=) Почёт и уважение таким людям!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *