Земледельцы Дубровенщины подводят итоги сельскохозяйственного года

Дубровно,дубровенский, Лындин, сельское хозяйство, урожай, анализ,рентабельность,прибыль

Не колькасцю,а ўменнем
Наш карэспандэнт сустрэўся з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алегам Міхайлавічам ЛЫНДЗІНЫМ і ўзяў у яго інтэрв’ю.
—Алег Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, якімі працоўнымі дасягненнямі сустракаюць сваё прафесійнае свята сельскія працаўнікі?
Дубровно,дубровенский, Лындин, сельское хозяйство, урожай, анализ,рентабельность,прибыль
—Аналіз работы за дзесяць месяцаў гэтага года сведчыць, што аграпрамысловы комплекс нашага раёна ў цэлым сёлета развіваецца дынамічна, у большасці галін сельгасвытворчасці ёсць прыбаўка прадукцыі ў параўнанні з узроўнем мінулага года, павысілася эканамічная эфектыўнасць гаспадарання. Валавой прадукцыі ў жывёлагадоўлі атрымана на 95 мільярдаў рублёў, што на 4,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Вытворчасць жывёлы сёлета склала 6308 тон і павялічылася на 4,5 працэнта, а яе рэалізацыя — на 7 працэнтаў, у тым ліку буйной рагатай жывёлы — на 17 працэнтаў. Валавы надой малака склаў 29634 тоны, што на 4 працэнты больш, чым у мінулым годзе. Надой малака на карову вырас на 129 кілаграмаў. На 2 працэнты прыбавілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы на фермах раёна.
І што вельмі важна, усе гаспадаркі ў галіне жывёлагадоўлі працуюць рэнтабельна. Так, рэнтабельнасць малака сёлета дасягнула 17 працэнтаў, а мяса — 12 працэнтаў. Заўважу, што на рэнтабельную работу ў мясной галіне гаспадаркі раёна выйшлі ўпершыню. Гэтаму, у першую чаргу, спрыяла значнае павышэнне закупачных цэн на жывёлагадоўчую прадукцыю, якое на працягу года праводзілася некалькі разоў.
Што датычыцца вынікаў работы ў раслінаводстве, то ў планы земляробаў раёна карэктывы ўнесла надвор’е. Тым не менш, нягледзячы на недабор збожжа ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем, хлебаробы нашага раёна паспяхова справіліся з выкананнем дзяржзаказа па пастаўках харчовага зерня ўсіх культур. На дзяржаўныя прыёмныя пункты яго было дастаўлена 16 тысяч тон — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод раёнаў Віцебскай вобласці.
Нядрэнным ураджаем парадаваў рапс: з кожнага гектара сабрана па 15,1 цэнтнера насення. Валавы збор насення рапсу ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем павялічыўся ў 2,8 раза. Валавая выручка ад рэалізацыі рапса дасягнула 15 мільярдаў рублёў.
У меншай ступені ўмовы надвор’я адбіліся на вырошчванні лёну. Льнаводы раёна сумелі вырасціць рэкордны ўраджай даўгунцу. З кожнага гектара ў сярэднім сабрана па 12,4 цэнтнера валакна. Нарыхтавана рэкордная колькасць ільнотрасты 8724 тоны або ў пераводзе на валакно — 2881 тона.
—Якія гаспадаркі ў гэтым годзе папрацавалі найбольш зладжана эфектыўна?
—Лепшых вынікаў у развіцці сельгасвытворчасці, як і ў папярэднія гады, дабіліся працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Праўда-С”, якое ўзначальвае Сяргей Міхайлавіч Дранеўскі. Тут сёлета вырасцілі самы высокі ў раёне ўраджай збожжавых, лёну, рапсу, добра развіваецца жывёлагадоўля. І як вынік, у гаспадарцы самая высокая эфектыўнасць гаспадарання, трывалы фінансавы стан.
Па-ранейшаму ў ліку лідэраў у раёне ў развіцці жывёлагадоўлі і раслінаводства ААТ “Якубава-Агра” і “Гігант-Агра”, якія ўзначальваюць Уладзімір Васільевіч Байголаў і Пётр Іванавіч Жарыкаў.
У гэтым годзе назіраецца прагрэс ў развіцці сельгасвытворчасці ў ААТ “Герой”, якое сёлета ўзначаліў Аляксандр Віктаравіч Парахневіч. Асабліва адчувальная прыбаўка прадукцыі дасягнута ў жывёлагадоўлі. Гаспадарка не дапусціла зніжэння вытворчасці збожжа, тут добра ўрадзіла кукуруза і караняплоды, што дазволіла стварыць нядрэнныя запасы кармоў на зіму.
Заслугоўвае добрых слоў і работа хлебаробаў ААТ “Баброва-Агра”, якім кіруе малады дырэктар Аляксандр Мікалаевіч Мурашкін. Гэта адзіная ў раёне гаспадарка, якая дабілася значнага (на 900 тон) павелічэння валавога намалоту збожжа ў параўнанні з мінулым годам.
—Якія вашы пажаданні сельскім працаўнікам у сувязі з прафесійным святам?
—Шчыра дзякую ўсім, хто працаваў на полі і фермах, перапрацоўваў сельгаспрадукцыю, аказваў шэфскую дапамогу сельгасвытворцам. Ад усёй душы віншую ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэранаў аграрнага сектара эканомікі з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру, шчасця і надалей сумленна рабіць сваю справу.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *