Т.М.Пилипенко не уступает передовых позиций

Дубровно,дубровенский,КУСХП"Первомайское", человек,работа,призвание

Т.М.Пилипенко

Таццяна Міхайлаўна Піліпенка працуе аператарам машыннага даення на бярозкаўскай ферме КУСГП “Першамайскае”. У мінулым годзе ад кожнай каровы замацаванай групы яна надаіла па 6068 кілаграмаў малака — на 751 кілаграм больш, чым у 2011 годзе. Гэта другі паказчык у раёне і лепшы ў гаспадарцы. Не здае перадавых пазіцый у спаборніцтве жывёлаводаў гаспадаркі Таццяна Міхайлаўна і сёлета: надой малака на карову ў студзені ў яе групе самы высокі ў гаспадарцы і склаў 438 кілаграмаў і гэта шосты паказчык сярод аператараў машыннага даення раёна.
За старанную працу і высокі прафесіяналізм у даручанай справе некалькі гадоў назад Т.М.Піліпенка прысуджана званне майстар жывёлагадоўлі першага класа і нядаўна гэта званне пацверджана ў чарговы раз.
Дарэчы, бярозкаўская ферма па выніках работы за мінулы год заняла першае месца сярод малочнатаварных ферм раёна па прадуктыўнасці дойнага статка: гадавы надой малака на карову тут склаў 5487 кілаграмаў.
—Пачынаюцца масавыя ацёлы, і надоі павялічваюцца. Думаю, што і ў гэтым годзе прадуктыўнасць жывёлы на нашай ферме не будзе ніжэй, чым у мінулым годзе, — гаворыць брыгадзір фермы В.У.Сарока.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *