Дубровенец Геннадий Бобков на посевной выполнял по 2 дневные нормы

Дубровно,Дубровенский, лен,посевная, работа, лидер

Я ведаў, што Г.Бабкоў у гэтыя веснавыя дні працуе ўвесь светлавы дзень, часцей за ўсё пакідае поле калі сцямнее, а, бывае, што і ноччу засявае палеткі. Аб гэтым мне расказаў галоўны аграном ААТ “Дубровенскі льнозавод” Уладзімір Якуцёнак. Менавіта ён і парэкамендаваў мне сфатаграфаваць для газеты гэтага маладога, але ўжо вопытнага і стараннага механізатара.
—На 13 мая, на рахунку Генадзя ўжо 550 гектараў засеяных лёнам. Ён бясспрэчны лідэр сярод механізатараў ільнозавода, якія задзейнічаны на сяўбе лёну, — паведаміў аграном.

Дубровно,Дубровенский, лен,посевная, работа, лидер

Геннадий Бобков

У час размовы з Г.Бабковым я пацікавіўся, колькі на такім магутным трактары ён засявае за дзень гектараў.
—У сярэднім, калі спрыяе надвор’е і не псуецца тэхніка, каля 40 гектараў. Выязджаю ў поле яшчэ да 6 гадзін раніцы, а вяртаюся звычайна пасля 22 гадзін.
—А праўда, што іншы раз і ноччу сеяце?
—І такое бывае. Некалькі дзён назад з-за паломкі трактара прастаяў без справы амаль увесь дзень. У поле выехаў толькі пад вечар, і працаваў да 2 гадзін ночы, пакуль не выканаў той аб’ём работ, што павінен быў выканаць днём і пасеяў 42 гектары.
—Ваш рэкорд па колькасці засеяных гектараў за дзень?
—Двойчы ўдавалася пасеяць па 60 гектараў. Хачу адзначыць, што такой высокай выпрацоўкі мне ўдаецца дабіцца дзякуючы якаснай перадпасяўной апрацоўцы палеткаў. Вось і гэтае поле, як бачыце, перад сяўбой добра выраўнена, што дазваляе якасна і хутка сеяць лён…
Пазней ў планавым аддзеле льнозавода мне паведамілі, што па норме за змену Г.Бабкоў павінен пасеяць 18 гектараў лёну. Фактычна , як бачым, за дзень ён выконвае па дзве і нават тры зменныя нормы.
Так старанна ў час веснавой сяўбы працуюць, па словах У.Якуцёнка, большасць механізатараў льнозавода. У іх ліку Мікалай Малчанаў і Віктар Мухін, якія сеюць даўгунец на трактарах у счэпцы з пасяўнымі агрэгатамі “Лемкен”.
Ударнай працай на ўнясенні мінеральных угнаенняў вызначыўся Аляксандр Ціцянкоў, а на падрыхтоўцы глебы да сяўбы — Валерый Вашчыннікаў, Валянцін Якуцёнак, Сяргей Развянкоў. Ды і іншыя механізатары льнозавода, як адзначыў У.Якуцёнак, працуюць у полі старанна. Практычна не было фактаў парушэння працоўнай дысцыпліны.
Андрэй КВІР. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *