Дубровенцы поздравили с двадцатилетием “Криницу”

Дубровно,Дубровенский, творчество, Шлег, вдохновение

З даўніх часоў людзі, якія жылі на нашых землях, ведалі: каб вылечыцца ад любой хваробы, трэба выпіць вадзіцы з гаючай крыніцы. А таму яны і будавалі сваё жыллё побач з цудадзейнай вадой, каб захаваць здароўе і жыць доўга і шчасліва. Гэтая народная мудрасць захавалася і да нашых часоў.

Дубровно,Дубровенский, творчество, Шлег, вдохновени

«Крыніца» – менавіта так называецца заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і музыкі, які з 1 сакавіка 1993 года дзейнічае пры Дубровенскім раённым Доме культуры. За час свайго існавання ўдзельнікі гэтага творчага калектыву неаднаразова прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, як на тэрыторыі нашай краіны, так і за яе межамі, і заўсёды паказвалі высокі ўзровень майстэрства.
Дубровно,Дубровенский, творчество, Шлег, вдохновени

А таму невыпадкова, што сёння ансамбль народнай песні і музыкі лічыцца візітнай карткай нашага раёна.
29 мая ў актавай зале РДК г.Дуброўна не сціхалі апладысменты і крыкі «Брава!». У гэты дзень на юбілейны канцэрт калектыву тут сабраліся ўсе прыхільнікі творчасці знакамітай «Крыніцы». Пачалося мерапрыемства з паказу гасцям сустрэчы відэафільма пра гісторыю заснавання і канцэртную дзейнасць ансамбля. Пасля чаго на сцэне з’явіліся таленавітыя артысты, якія падрыхтавалі для гледачоў сапраўдны музычны падарунак.

Дубровно,Дубровенский,криница,Шлег, творчество,вдохновение

Трэба адзначыць, што 29 мая свой юбілей адзначалі не толькі ўдзелькі і прыхільнікі «Крыніцы», але і нязменны кіраўнік ансамбля Міхаіл Віктаравіч Шлег, які на працягу многіх гадоў працуе настаўнікам у Дубровенскай дзіцячай школе мастацтваў. Напярэдадні свята калегі Міхаіла Віктаравіча сустрэліся з юбілярам і пагаварылі пра яго жыццёвы і творчы шлях. На аснове сабранага матэрыялу яны зрабілі відэафільм. Інтэрв’ю з музыкантам атрымалася вельмі сардэчным, з цёплымі пажаданнямі ў адрас Міхаіла Шлега. І, безумоўна, кожнаму з прысутных у зале было цікава даведацца пра тое, як адбывалася станаўленне музыканта.

Дубровно,Дубровенский, творчество, Шлег, вдохновени

Фінальным аккордам сустрэчы сталі шчырыя віншаванні і шматлікія падарункі ад прысутных у зале намесніка старшыні Дубровенскага райвыканкама Святланы Валер’еўны Рыжанскай, дырэктара абласнога метадычнага цэнтра Віцебскага аблвыканкама Кацярыны Пятроўны Лабукі, старшыні раённага Савета дэпутатаў г.Дуброўна Алены Віктараўны Ціханавай, начальніка аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Людмілы Аляксееўны Дударавай, а таксама ўдзельніц народнага калектыву «Калінаўскія маладзіцы». Акрамя таго, вядучыя канцэртнай праграммы зачыталі віншавальныя паштоўкі, якія прыйшлі напярэдадні свята з Краснінскага раёна Смаленскай вобласці, Краслаўскага краю (Латвія) і іншых куткоў свету, дзе ведаюць і любяць творчасць нашай «Крыніцы».
Юбілейны канцэрт ансамбля народнай песні і музыкі атрымаўся яскравым і, безумоўна, запомніцца ўсім гасцям мерапрыемства надоўга.
Мы яшчэ раз віншуем усіх удзелькаў «Крыніцы» са святам. Жадаем шчасця, здароўя, новых поспехаў і творчага натхнення.
Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА.

Дубровенцы поздравили с двадцатилетием “Криницу”: 3 комментария

  • 02.06.2013 в 10:26 пп
    Permalink

    Только забыли вспомнить Свищёва Владимира Егоровича… Все аранжировки прописывал ОН !!!!! А куда делась дудочка, ктороая была в руках СВИЩЁВА? Кто на ней сегодня сможет сыграть?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.06.2013 в 10:26 пп
    Permalink

    А так всё красиво(((((

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07.06.2013 в 12:30 пп
    Permalink

    Нууууууу,если на то пошло…то тут нужно было вспомнить про Владимира Емельяновича Волоха,который писал не только аранжировки ,но и песни для ансамбля.Он организовал этот коллектив,довёл до такого супер высокого уровня.Это его коллектив,его огромная заслуга в том,что крыница не «пересохла».Дудочка……она конечно тоже была звуком в ансамбле.О ней без слов хорошие воспоминания.Но в наше время незаменимых нет.Сегодня компьютер может заменить всех и всё.Главное,что такой коллектив как «Крыница» живёт,что вклад каждого члена в коллектив очень важен.И благодаря им он живёт.Пусть наша «Крыничка» заужды бруіцца.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *