В Дубровенском районе дан старт жатве

Дубровно,Дубровенский,жатва,урожай,лето,хлеб

Абрад зажынак адбыўся на вялікім пшанічным полі, што раскінулася непадалёку ад вёскі Кляны. На краю поля, на зжатай палосцы, выстраіліся ў рад сем збожжаўборачных камбайнаў КЗС-1218, два “МАЗы” і МТЗ-3022 з вялікім прычэпам, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа. Ля ўборачных агрэгатаў і аўтамабіляў завіхаліся камбайнеры і вадзіцелі. Яны чакалі гасцей свята хлебаробаў.
Каля 13 гадзін на пшанічнае поле прыехалі ўдзельнікі свята: старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў і начальнік райсельгасупраўлення Алег Міхайлавіч Лындзін, кіраўнікі гаспадарак і спецыялісты райсельгасупраўлення, а крыху раней — удзельнікі народнага ансамбля “Калінаўскія маладзіцы” і настаяцель Свята-Нікольскага праваслаўнага храма іерэй Вячаслаў, а таксама журналісты абласнога тэлебачання і раённай газеты.
Дубровно,Дубровенский,жатва,урожай,лето,хлеб
Па традыцыі, якая ўсталявалася ў раёне ў апошнія дзесяць гадоў, благаславенне на паспяховае правядзенне ўборкі ўраджаю даў айцец Вячаслаў. Ён пакрапіў уборачную тэхніку і ўдзельнікаў зажынак святой вадой.

Дубровно,Дубровенский,жатва,урожай,лето,хлеб

Удзельніцы народнага гурта “Калінаўскія маладзіцы” зжалі першыя снапы новага ўраджаю і ўручылі іх кіраўнікам раёна і гаспадаркі, дзе праводзіліся зажынкі, а таксама камбайнерам і пажадалі ім паспяховага жніва. Тут жа на полі самадзейныя артысты з Калінаўкі далі невялічкі канцэрт, у якім гучалі песні, праслаўляючыя працу на зямлі.
З прывітальнымі словамі-наказамі да ўдзельнікаў жніва звярнуліся А.І.Лукашоў, А.М.Лындзін і М.І.Курпатаў. Апошні ўручыў камбайнерам памятныя сувеніры.
Сёлета хлебаробам раёна неабходна ўбраць збожжавыя на 28 тысячах гектарах і на 4,9 тысячах гектарах азімы і яравы рапс. Абмалочваць ўраджай будуць каля 100 камбайнавых экіпажаў.
У добры шлях, жніво!
Андрэй КВІР. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *