На Дубровенщине заканчиваются оптимальные сроки сева озимого рапса

Дубровно,Дубровенский,урожай,засуха,жара,рапс,сроки,темп

Пад ураджай 2014 года пад азімы рапс у нашым раёне адведзена 3800 гектараў. Гэта столькі, як і ў мінулым годзе.
У цэлым па раёне за дзень да заканчэння аптымальных тэрмінаў азімы рапс быў пасеяны на 1594 гектарах або на 42 працэнтах плошчаў. На гэты дзень заставаліся не засеянымі яшчэ 2206 гектараў. Калі ўлічыць той факт, што ў апошнія тры дні ў сярэднім засявалі па 275 гектараў, то пры такіх тэмпах сяўба рапсу закончыцца толькі 27 жніўня, або на тыдзень пазней аптымальныях тэрмінаў.
—Апошні тэрмін сяўбы азімага рапсу ў склаўшайся сітуацыі — 25 жніўня, — гаворыць намеснік начальніка райсельгасупраўлення па раслінаводству Валерый Мельнік. Галоўная прычына спазнення з сяўбой рапсу, недахоп кадраў. Многія механізатары, якія працуюць на энерганасычаных трактарах, былі задзейнічаны на ўборцы збожжавых. І толькі калі жніво падыйшло да фінішу, яны пераселі за руль трактароў МТЗ-3022 і восеньская пасяўная кампанія ў большасці гаспадарак пачала набіраць абароты.
Другая прычына спазнення з сяўбой — няспраўнасць трактароў.
Узнікае пытанне: ці паспеюць працаўнікі КУСГП “Прыдняпроўскі” пасеяць запланаваныя 260 гектараў рапсу хаця б да 25 жніўня?
Не на ўраджай рапсу будучага года “працуе” і матухна-прырода. Ужо які тыдзень стаіць сухое спякотнае надвор’е, зямля перасохла. Колькі ў такім разе будзе ляжаць у глебе насенне пакуль узыйдзе? На гэта пытанне не могуць даць адказы спецыялісты.
—І сяўбу надалей адкладваць нельга ў чаканні дажджу, бо аптымальныя тэрміны на зыходзе, — гаворыць В.Мельнік.
А як у такіх умовах захоўваецца якасць сяўбы?
Разам з Валерыем Мельнікам мне давялося пабываць у ААТ “Баброва-Агра”. Рапс у той дзень механізатар Алег Кандратовіч сеяў на вялікім 147-гектарным полі за вёскай Расасна. За пасяўным агрэгатам падымаўся вялікі слуп пылу .
—У такой сітуацыі следам за пасяўным агрэгатам трэба было б пускаць каткі, каб прыкатваць перасохшую глебу. Хаця перадпасяўная апрацоўка глебы тут праведзена якасна. Раней тут раслі травы. А гэта добры папярэднік пад рапс, — каменціруе сітуацыю В.Мельнік.
Калі параўноўваць тэмпы сяўбы азімаму рапсу з мінулагоднім, то сёлета яны ніжэй.
Андрэй КВІР.
На здымку: намеснік начальніка райсельгасупраўлення В.Мельнік і механізатар ААТ “Баброва-Агра” А.Кандратовіч на рапсавым полі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *