На Дубровенщине готовят фундамент будущему урожаю

Дубровно,Дубровенский,урожай,технологии, специалисты

Самы багаты ўраджай у ААТ “Якубава-Агра”, як і ў цэлым па раёне, сёлета сабраны на палетках азімай пшаніцы. З кожнага з 700 гектараў, засеяных гэтай культурай, тут намалацілі ў сярэднім па 39 цэнтнераў зерня. Больш сабралі толькі ў ААТ “Праўда-С”.
—На асобных участках, дзе вясной пасля другой падкормкі азотнымі ўгнаеннямі ўнеслі яшчэ і мікраўгнаенні, якія ўтрымліваюць усе мінеральныя элементы, а таксама 18 працэнтаў азотных, фосфарных і калійных угнаенняў, на круг атрымалі па 50-60 цэнтнераў зерня. Таму плошчу пад азімую пшаніцу сёлета пашыраем да 800 гектараў і ў гэтыя асеннія дні імкнемся рабіць усё магчымае, каб закласці трывалы падмурак пад будучы ўраджай, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Наталля Іванаўна Шэндрык.
У апошнія гады азімыя палеткі засяваюць насеннем не ніжэй першай рэпрадукцыі. Каб засеяць насенныя ўчасткі пшаніцы, якія зоймуць каля 100 гектараў, гаспадарка купіла 23 тоны элітнага насення азімай пшаніцы сартоў “капылянка” і “багатка”, а таксама 5 тон эліты азімага трыцікале сорту “праметэй”. Трыцікале тут будуць вырошчваць на 300 гектарах.
У комплексе абавязковых тэхналагічных аграпрыёмаў восенню — хімпраполка пасеваў азімай пшаніцы.
Немалаважную ролю ў фарміраванні багатага ўраджаю маюць якасная апрацоўка глебы і сяўба ў аптымальныя тэрміны. У гэтым плане ў ААТ “Якубава-Агра” таксама парадак. На апрацоўцы глебы і сяўбе задзейнічаны вопытныя і старанныя механізатары. На ворыве глебы па-ўдарнаму працуюць Віталь Карманаў,Эдуард Шусеў і Раман Шастакоў. Фронт пасяўным агрэгатам забяспечвае Аляксандр Бацян, які працуе на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам ці культыватарам. Запраўляе глебу мінеральнымі ўгнаеннямі ветэран сельгасвытворчасці Сяргей Бялугін. Сеюць пшаніцу малады механізатар Міхаіл Марэцкі і Сяргей Глушакоў. Міхаіл працуе на трактары МТЗ-3022 у счэпцы з пасяўным агрэгатам АПП-6А, Сяргей — на МТЗ-1221 з пасяўным агрэгатам “Лемкен”.
У цэлым па раёне пад азімыя збожжавыя сёлета адводзіцца 14000 гектараў, у тым ліку пад азімую пшаніцу 8,5 тысячы гектараў.
Андрэй КВІР.

На здымку: малады механізатар Міхаіл Марэцкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *