Дубровенскому предприятию присвоено звание «Лидер отрасли —2013»

Дубровно,Дубровенский, лидер года,топ-50,рейтинг,успех

Нядаўна ў ААТ “Герой” прыйшло прыемнае паведамленне: “Аргкамітэт нацыянальнага бізнес-рэйтынга г.Мінск афіцыйна паведамляе аб завяршэнні грамадскіх рэйтынгаў сельгаспрадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь за 2012-2013 гады. Па выніках статыстычнага рэйтынгавання, якое было заснавана на афіцыйных справаздачах, ваша прадпрыемства заняла 30 месца сярод ТОП-50 прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь на вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур”.
Дырэктар гаспадаркі Аляксандр Віктаравіч Парахневіч паказаў Сертыфікат аб прысваенні ганаровага звання “Лідар галіны 2013”, якім узнагароджана прадпрыемства. Гэты дакумент падпісалі дырэктар ГАА “Гандлёва-прамысловы рэйтынг” Н.А.Санчэс, генеральны дырэктар ГАА “Навукова-інфармацыйны цэнтр статыстычных даследванняў Я.В.Дзенісенкаў і прэзідэнт Міжнароднага рэйтынгавага саюза нацыянальных бізнес-рэйтынгаў В.В.Паліцкі.
Акрамя таго аргкамітэт Нацыянальнага бізнес-рэйтынга ў Рэспубліцы Беларусь узнагародзіў дырэктара гаспадаркі А.В.Парахневіча ордэнам “Звязда Славы.Эканоміка Беларусь”. Медалём “За заслугі і дасягненні” ўзнагароджана галоўны эканаміст гаспадаркі Зоя Рыгораўна Любавіцкая, а галоўны бухгалтар гаспадаркі Ларыса Міхайлаўна Бондар атрымала сертыфікат “Спецыяліст года 2013”.
У нашым раёне ААТ “Герой” з’яўляецца адной з лепшых гаспадарак, як па вытворчых, так і эканамічных паказчыках.
Сёлета сяўбу яравых культур гаспадарка завяршыла адной з першых у раёне. Па словах дырэктара прадпрыемства А.В.Парахневіча, на палях фарміруецца нядрэнны ўраджай і, у першую чаргу, азімых культур.
Нядрэнна ладзяцца справы і ў малочнай, і мясной галінах. Сутачны надой малака на карову ў гэтыя дні дасягае 15 кілаграмаў, што больш як на кілаграм перавышае мінулагодні паказчык.
У гаспадарцы створаны параўнальна нядрэнныя сацыяльна-бытавыя ўмовы для жыцця і працы рабочых прадпрыемства.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *