В Дубровенском районе Василий Пучков снова первым среди водителей перешагнул тысячный рубеж

Дубровно,Дубровенский,урожай,победа,труженик,жара

Першым у раёне сярод вадзіцеляў ва ўзросце да 31 года перавёз 1000 тон збожжа ад камбайнаў на мехток 23-гадовы вадзіцель Васіль ПУЧКОЎ з ААТ “Усход-Чырына”.
З гэтай працоўнай перамогай яго павіншавалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Петрыкава і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Лойка, якія ўручылі В.Пучкову дыплом і каштоўны падарунак і пажадалі маладому хлебаробу новых працоўных перамог.
Дырэчы, гэта другі працоўны поспех маладога вадзіцеля. Ён і ў мінулае жніво таксама першым у раёне сярод маладых вадзіцеляў перавёз 1000 тон збожжа.
Васіль Пучкоў родам з вёскі Быстрыёўкі. Скончыў Дубровенскі прафтэхліцэй, атрымаў правы вадзіцеля-прафесіянала, адслужыў у арміі, вярнуўся дамоў і ўладкаваўся на працу ва¬дзіцелем у ААТ “Усход-Чырына”. Гэта ўжо трэцяе жніво ў яго працоўнай біяграфіі.
Шчыра віншуем Васіля і жадаем новых працоўных поспехаў!
Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *