В Дубровенском ОАО «Герой» работают герои жатвы

Дубровно,Дубровенский,ОАО"Герой", жатва,жара,победа "дажынки"

Cтала вядома прозвішча пераможцы раённага спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў на першым этапе жніва. Рубяжа па намалоту 1000 тон збожжа першым у раёне дасягнуў малады камбайнер з ААТ “Герой” Уладзімір Смаленскі. Па стану на 4 жніўня на яго рахунку была 1091 тона намалочанага зерня.

У той жа дзень з гэтай працоўнай перамогай на полі за вёскай Волева яго павіншавалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Петрыкава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Рубанцаў і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Лойка. Яны ўручылі У.Смаленскаму дыплом райвыканкама, грашовую прэмію ад прафсаюза і каштоўны падарунак ад БРСМ, як першаму камбайнеру-тысячніку і сярод маладзёжных экіпажаў, якіх на сёлетнім жніве ў раёне адзінаццаць, і пажадалі новых працоўных перамог.
Уладзіміру Смаленскаму 27 гадоў. Гэта ў яго дзесятае жніво ў ролі камбайнера. Ён ужо двойчы прымаў удзел у рэспубліканскіх “Дажынках”, як прызер рэспубліканскага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў. Першы раз у 2005 годзе ў Слуцку, калі разам з братам Сяргеем занялі трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве, і другі раз у мінулым годзе ў Жлобіне, дзе таксама быў трэцім прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва.
Сёлета ў яго ёсць рэальны шанц у трэці раз пабываць на рэспубліканскіх “Дажынках”, якія адбудуцца на Віцебшчыне, у г.Гарадок. Па намалотах збожжа ён пакуль у ліку лепшых у абласным спаборніцтве маладых камбайнераў. Уладзімір Смаленскі прызнаўся нам, што ў яго ёсць жаданне пабываць на гэтым усенародным хлебаробскім свяце ў Гарадку, чаго мы шчыра яму жадаем.
5 жніўня тысячнага намалоту збожжа дасягнуў яшчэ адзін камбайнавы экіпаж у складзе Сяргея Грэкава і Аляксандра Руклінскага з СГФ імя Смірнова, якія выгрузілі ў бункеры камбайна з пачатку жніва 1060 тон збожжа.
Віншуем з працоўнай перамогай!
Андрэй КВІР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *