Первыми на Дубровенщине завершили жатву ОАО «Гигант» и «Якубово-Агро»

Дубровно,Дубровенский,урожай,труд,зерно,награда,премия

Малады камбайнер з ААТ “Герой” Уладзімір Смаленскі першым у раёне пераадолеў рубеж па намалоту збожжа 1 500 тон.
Гэта ўжо другая працоўная перамога хлебароба на сёлетнім жніве. Нагадаем, што ён першым намалаціў 1 000 тон зерня.
Віншавалі маладога працаўніка з новай перамогай у спаборніцтве камбайнераў раёна намеснік начальніка райсельгасупраўлення па раслінаводству Валерый Мельнік, які ўручыў Уладзіміру Падзяку старшыні райвыканкама, а таксама намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Петрыкава і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Лойка, якія ўручылі сувеніры, бо ён таксама лідар спаборніцтва і сярод маладзёжных экіпажаў раёна.
На той час, калі прадстаўнікі раёна віншавалі У.Смаленскага з намалотам 1 500 тон, на яго рахунку было ўжо намалочана звыш 1 600 тон збожжа. Да 2 000 рубяжу засталося не так і многа, а жніво ў раёне працягваецца.
—Да канца жніва 2 000 тон збожжа намалоціце? — пацікавіўся я ў камбайнера.
—Каб дасягнуць такога высокага рубяжу ў нашай гаспадарцы проста зерня не хопіць, бо ўборачная завяршаецца, — з усмешкай гаворыць Уладзімір.
—Затое яшчэ шмат работы па абмалоту збажыны ў некаторых суседніх гаспадарках. У вас ёсць жаданне дапамагчы суседзям, а заадно і ўстанавіць рэкорд раёна па намалоту збожжа на экіпаж?
—Калі мне прадаставяць такую магчымасць, то я згодзен выязджаць на дапамогу суседзям, — гаворыць У.Смаленскі.
14 жніўня хлебаробы ААТ «Герой» і «Якубава-Агра» першымі ў раёне завяршылі жніво. На рахунку У.Смаленскага 1732 тоны намалочанага збожжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *