На полях Дубровенщины стартовал сев озимого рапса

Дубровно,Дубровенский,урожай,технологии,сев,

У перыяд з 10 па 20 жніўня наступаюць аптымальныя тэрміны сяўбы азімага рапсу. Вырошчванню гэтай культуры ў апошнія гады ў нашым раёне ўдзяляецца асаблівая ўвага, бо ад рэалізацыі насення рапсу ў большасці сельгаспрадпрыемстваў атрымліваюць добры прыбытак.
Сёлета азімы рапс парадаваў нядрэнным ура¬джаем. У цэлым па раёне намалочана 7013 тон насення, што на чвэрць больш, чым у мінулым годзе, збор з гектара перавысіў 20 цэнтнераў, а ў КУСГП “Прыдняпроўскі” і ААТ “Праўда-С” сабралі з кожнага гектара адпаведна 40,4 і 39,1 цэнтнера насення, або ў два разы больш, чым у сярэднім па раёне.
Рэкордны ўраджай азімага рапсу ў вышэйназваных гаспадарках — гэта вынік выкарыстання пер¬спектыўных сартоў плюс строгае захаванне тэхналогіі вырошчвання.
Што неабходна зрабіць у гэтыя дні, каб так добра радзіў азімы рапс у іншых гаспадарках? Аб гэтым спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама расказвалі кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў на адным з палеткаў КУСГП “Першамайскае”, дзе 12 жніўня пачалася сяўба азімага рапсу пад ураджай 2015 года.
—Рапс — гэта рэальныя грошы, якія пры належнай арганізацыі вырошчвання гэтай культуры можа мець кожная гаспадарка. І ў гэтыя дні неабходна ўсё зрабіць, каб закласці трывалы падмурак пад будучы ўраджай, — падвёў вынікі нарады старшынярайвыканкама Анатоль Лукашоў.
Пацвярджэннем яго слоў служыць такі факт.
Сёлета ААТ “Праўда” прадала дзяржаве 606 тон насення азімага рапсу першым класам, закупачная цана за тону якога 3,2 млн.руб. Не цяжка падлічыць, якую выручку гаспадарка атрымала толькі ад продажу азімага рапсу, план рэалізацыі якога перакрыты ў 1,7 раза. А на палях гаспадаркі яшчэ даспявае нядрэнны ўраджай яравога рапсу.
Але, каб азімы рапс парадаваў добрым ураджаем, падкрэсліў В.Мельнік, вельмі важна якасна, з захоўваннем усіх тэхналагічных параметраў і ў аптымальныя тэрміны, яго пасеяць. Менавіта ад гэтага, у першую чаргу, залежыць, як перанясе зімоўку рапс.
Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення па стану на 15 жніўня да сяўбы азімага рапсу прыступілі тры гаспадаркі. У цэлым па раёне пасеяна 105 гектараў, што складае 2,8 % да плана.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *