Дубровенский район победил в республиканском соревновании

Дубровно,Дубровенский,победа,награды,дожинки,рекорды

На абласных “Дажынках-2014”, якія прайшлі ў мінулую суботу ў г.Гарадок, наш раён прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землякарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлаводчых ферм і комплексаў”.

—Анатоль Іванавіч, раскажыце, калі ласка, па якіх крытэрыях падводзяцца вынікі гэтага гонкурсу?

—Гэта самы прэстыжны конкурс, які характарызуе агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі ў раёне ці ў канкрэтным сельгаспрадпрыемстве. Сёлета такой узнагароды ўдастоены не толькі раён, але і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Прыдняпроўскі”.

Галоўнымі паказчыкамі пры правядзенні конкурсу высокай культуры земляробства з’яўляюцца вынікі працы ў раслінаводстве. Сёлета нашы хлебаробы сабралі рэкордны ў гісторыі раёна ўраджай збожжа — 98 тысяч тон і насення рапсу — каля 10 тысяч тон.

А вось дасягненням ільнаводаў раёна наогул няма роўных у вобласці. Нарыхтавана рэкордная колькасць трасты — больш за 9 тысяч тон, сярэднім нумарам 1.17, а збор валакна з гектара перавысіў 12 цэнтнераў.

У аснове ўсіх гэтых дасягненняў — высокі ўзровень культуры земляробства, і да гэтага мы планамерна ішлі не адзін год. Асаблівая ўвага ўдзяляецца барацьбе с пустазеллем. У цэнтры ўвагі і кіраўнікоў, і агранамічнай службы гаспадарак — захоўванне севазварота. Вызваліўшыеся ад рапсу і лёну палеткі з’яўляюцца добрымі папярэднікамі пад пшаніцу, якая радуе багатымі ўраджаямі і высокім узроўнем рэнтабельнасці.

Збожжавыя, рапс, лён у пераважнай большасці гаспадарак вырошчваюцца па сучасных інтэнсіўных тэхналогіях.

У нашым раёне паспяхова выконваецца абласная праграма “Чыстыя палі». Словам, усе вышэйназваныя фактары — гэта звёны аднаго ланцуга, якія і забяспечваюць высокую культуру земляроб¬ства, і якая ў сваю чаргу не можа ажыццяўляцца без удзелу людзей — нашых слаўных сельскіх працаўнікоў.

І яшчэ адзін паказчык, які найлепшым чынам пацвярджае высокі ўзровень культуры земляробства — эканамічная стабільнасць і эфектыўнасць гаспадарання. У гэтым плане наш раён таксама лепшы ў вобласці.
Наш раён — адзіны на Віцебшчыне, які не мае запазычанасці фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, запазычанасці па зарплаце, па падатках, за выкарастаную электраэнергію. Вельмі важна і тое, што зарплата сельскім працаўнікам выдаецца за кошт уласных фінансавых крыніц, а не за лік авансаў перапрацоўчых прадпрыемстваў.

— Дзякуй, Анатоль Іванавіч, за падрабязную інфармацыю. Жадаем Вам і ўсім працаўнікам вёскі новых працоўных перамог, міру, дабрабыту і дастатку.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *