Эффективна ли работа с обращениями граждан в Беларуси?

Дубровно,Дубровенский,тема недели, обратная связь

Справядлівае стаўленне да людзей — адно з асноўных патрабаванняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да кіраўнікоў усіх узроўняў. Асаблівая ўвага ў сувязі з гэтым надаецца рабоце са зваротамі грамадзян, кожны з якіх неабходна разглядаць індывідуальна, абавязкова дапамагаючы тым, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу.

Па статыстыцы, толькі за 9 месяцаў гэтага года ў Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла 19,4 тыс. зваротаў, у Савет Міністраў — больш за 4 тыс., у Камітэт дзяржаўнага кантролю — каля 3,6 тыс.

Злабадзённыя пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне, датычацца розных сфер жыццядзейнасці. Пятая частка ад паступіўшых у гэтым годзе ў Адміністрацыю Прэзідэнта зваротаў звязана з жыллём і жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Шмат пытанняў звязана і з добраўпарадкаваннем тэрыторый, планамі па ўшчыльненні жылой забудовы. Апошнім часам у Адміністрацыю Прэзідэнта, урад у два разы павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях прыватызацыі жылля. Больш за 21 працэнт зваротаў звязаны з дзейнасцю праваахоўнай сферы, работай судоў і органаў юстыцыі.

Тэмы аграпрамысловага комплексу, землекарыстання і землеўпарадкавання закранаюцца амаль у 5 працэнтах выпадкаў, крыху менш працэнты зваротаў па пытаннях аховы здароўя, адукацыі і навукі, культуры. У цэлым у пісьмах, што паступаюць, прысутнічае шырокі спектр самых розных тэм ад дзяржаўнага кіравання, бюджэтна-фінансавай палітыкі да работы транспарту і бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Між тым, прыкладна 70 працэнтаў ад паступіўшых зваротаў павінны былі быць разгледжаны перш за ўсё на мясцовым узроўні.

Зараз больш за 30 працэнтаў паступае электронных зваротаў, і штогод адзначаецца тэндэнцыя да росту.

Вельмі высока насельніцтва ацэньвае ролю і значнасць асабістых прыёмаў. Кіраўніку, які працуе з людзьмі, як правіла, дастаткова некалькіх мінут размовы, каб скласці меркаванне аб чалавеку. Практычна адразу відаць, ці сапраўды ён прыйшоў з праблемай, ці недзе хітруе. Таму асабісты прыём — гэта вельмі добрая форма работы з насельніцтвам.

Сёння ў адпаведнасці з заканадаўствам устаноўлены адзіны дзень прыёму для кіраўнікоў усёй вертыкалі ўладысерада. Выпрацавана стройная, а галоўнае, дзейсная сістэма прыёму грамадзян, якая прымаецца і падтрымліваецца насельніцтвам.

Ва ўсіх рэгіёнах ёсць практыка правядзення выязных прыёмаў. Гэта форма вельмі актуальная і запатрабаваная ў сельскіх рэгіёнах. Разам з тым больш пільнае вывучэнне матэрыялаў паказвае, што на месцах вырашэнне любога пытання часцей за ўсё замыкаецца на першых асобах. Гэта сведчыць аб негатоўнасці, а ў некаторых выпадках і няздольнасці службовых асоб, якія непасрэдна адказваюць за канкрэтную сферу дзейнасці, вырашаць праблемы грамадзян самастойна і імкненні перакласці адказнасць на вышэйстаячых кіраўнікоў.

Новыя формы інфармавання насельніцтва Беларусі па розных пытаннях садзейнічаюць зніжэнню колькасці зваротаў грамадзян.

Так, актывізацыя інфармавання насельніцтва па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы, прымяненне новых форм аказання прававой дапамогі садзейнічаюць зніжэнню колькасці зваротаў грамадзян.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у студзені-верасні бягучага года ў цэнтральны апарат міністэрства паступіла 3129 зваротаў, у тым ліку 1598 пісьмовых, 343 вусныя і 1188 электронных. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў зменшылася на 1,9 працэнта. Пры гэтым пісьмовых зваротаў стала менш на 9 працэнтаў, электронных зваротаў — на 8,5 працэнта больш. Што датычыцца электронных зваротаў, то даводзіцца канстатаваць, што часта заяўнікі рэалізуюць сваё права на падачу электроннага звароту, не выконваючы норм заканадаўства аб першачарговым разглядзе зваротаў мясцовымі органамі або накіроўваючы звароты ў тыя дзяржорганы, да кампетэнцыі якіх вырашэнне іх пытанняў не адносіцца, адзначылі ў ведамстве. Так, з 1155 разгледжаных у студзені-верасні бягучага года электронных зваротаў амаль кожны другі (46,1 працэнта) быў пераадрасаваны, у тым ліку ў органы і арганізацыі, што ўваходзяць у сістэму міністэрства (79,5 працэнта). Паводле слоў спецыялістаў, электронныя звароты разглядаюцца ва ўстаноўленыя тэрміны (большасць з іх — на працягу 5 дзён), у выпадку неабходнасці — з выездам на месца.

У цэлым колькасць скаргаў знізілася ў студзені-верасні на 20,5 працэнта. Абгрунтаванымі прызнаны 2 скаргі, па кожным выпадку накіравана прадпісанне аб прыцягненні вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці. Між тым колькасць падзяк, якія паступілі ў адрас работнікаў міністэрства, органаў і арганізацый, што ўваходзяць у яго сістэму, узрасла ў паўтара раза.

Паводле слоў спецыялістаў, знізілася колькасць паўторных зваротаў — на 8,4 працэнта з 202 да 185. Асноўнымі прычынамі паўторных зваротаў сталі нязгоднасць з рашэннем, прынятым міністэрствам у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі (65,9 працэнта), незадаволенасць заканадаўствам (22,8 працэнта). Сярод іншых прычын — патрабаванні заяўнікаў прыняць рашэнне «па справядлівасці», «у парадку выключэння», «як у іншых краінах», нават калі гэта не адпавядае нормам нацыянальнага заканадаўства. Абгрунтаваных паўторных зваротаў не было.

На асабістым прыёме ў работнікаў міністэрства за 9 месяцаў пабывалі 343 чалавекі, міністрам працы і сацабароны Мар’янай Шчоткінай і намеснікамі міністра прыняты 61 чалавек. Кіраўніцтвам міністэрства праведзена 14 выязных прыёмаў, у ходзе якіх 54 жыхары рэгіёнаў скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючае іх пытанне службовым асобам ведамства, падзяліцца з імі сваёй праблемай. У бягучым годзе грамадзяне актыўна звярталіся па кансультацыі ў грамадскую прыёмную (дарэчы, 46,9 працэнта зваротаў паступіла ад мінчан, 16,6 працэнта — ад жыхароў Мінскай вобласці). Па рабочых днях у міністэрстве функцыянуе гарачая лінія, штоквартальна праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі па актуальных тэмах.

Набірае папулярнасць праект «Анлайн-марафон» (у бягучым годзе адбыліся 3 інтэрактыўныя канферэнцыі). Акрамя таго, міністрам працы і сацыяльнай абароны праведзена 2 анлайн-прыёмы: у красавіку — пры падтрымцы газеты «Рэспубліка» (адказы на пытанні атрымалі 22 заяўнікі), у верасні — пры падтрымцы БЕЛТА (65 чалавек).

Рэгулярна абнаўляецца на сайце рубрыка «Пытанне-адказ», у якой па выніках аналізу зваротаў грамадзян публікуюцца адказы на найбольш часта задаваемыя пытанні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *