Дубровенская библиотека получила в дар пять уникальных книг Франциска Скорины

Дубровно,Дубровенский,франциск скорина,факсимиле,библиотека.проект

Фонд Цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўніўся ўнікальнымі выданнямі – першымі пяццю ўзноўленымі тамамі з поўнага збору прац беларускага першадрукара — Францыска Скарыны.

Факсіміле стала вынікам рэалізацыі Нацыянальнай бібліятэкай праекта па аднаўленні найбольш каштоўнай кніжнай спадчыны нашай краіны.

У 2014 годзе ў межах гэтай дзейнасці і пабачылі свет першыя пяць тамоў. Выданне ўяўляе сабой поўнае факсімільнае ўзнаўленне кніг Бібліі Францыска Скарыны з яго прадмовамі. Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання плануецца выдаць 20 тамоў кніг Скарыны, якія захоўваюцца ў розных краінах свету.

Дарэчы, раней ужо былі адноўлены Слуцкае і Полацкае Евангеллі, Баркалабаўскі летапіс і шматлікія асветніцкія выданні – буквары.

Першыя экзэмпляры адноўленага гістарычнага кніжнага помніка нашай краіны ў дар бібліятэкам, музеям і навучальным установам Віцебшчыны перадаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, які адзначыў, што працы першадрукара – гэта ўнікальны, не толькі беларускі, але і адзін з самых старажытных усходнеславянскіх скарбаў, які датуецца сярэдзінай XI ст. Ён сведчыць пра раннія карані духоўнасці, пісьмовай і інтэлектуальнай культуры на нашых землях. Аднаўленне рукапісных помнікаў, якія з’яўляюцца дасягненнем усяго грамадства, на думку арганізатараў, павінна паспрыяць станоўчаму іміджу нашай радзімы і яе культуры.

У чытальнай зале раённай бібліятэкі помнікі старытнабеларускай культуры: “Быццё”, “Зыход”, “Лявіт”, “Лічбы” і “Другі закон” прадстаўлены для карыстання чытачам. Запрашаем усіх жадаючых дакрануцца да гістарычнага багацця Беларусі.

Кацярына САЛЯНКОВА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *