Почему ОАО «Команина» занимает последние места по продуктивности дойного стада?

Дубровно,Дубровенский,животноводство,развитие,рабочие, столинщина,копыльский

У мінулым годзе надой малака на карову склаў 2844 кг, што на 954 кг менш, чым у сярэднім па раёне. Ніжэй гэты паказчык толькі ў ААТ “Рэдзькі”. Зараз гаспадарка замыкае раённую зводку па прадуктыўнасці статка: за суткі тут надойваюць на карову па 6,4 кг або ў паўтара раза менш, чым у сярэднім па раёне.

Але, калі параўноўваць гэты паказчык з мінулагоднім узроўнем, то сёлета сутачны надой на карову на 1,4 кг вышэй, а рэалізацыя малака павялічылася на 1,2 тоны, або ў паўтара раза. Напрошваецца пытанне: няўжо сённяшнія “плюсы” па надоях гэта пачатак выхаду малочнай галіны з крызісу?

Адказ на гэтае пытанне я спрабаваў знайсці ў размове з дырэктарам сельгаспрадпрыемства. Аляксандрам Зайцавым.

—Я лічу, што асноўнай прычынай нізкай прадуктыўнасці дойнага статка з’яўляецца тое, што ўжо шмат гадоў у гаспадарцы няма галоўнага заатэхніка і заатэхніка-селекцыянера. Каб вырашыць кадравую праблему на Каўроўскай ферме, давялося запрасіць па найму работнікаў з Брэстчыны. Працуюць гэтыя людзі на падставе дагавору, заключанага з гаспадаркай. Да іх работы ў нас прэтэнзій няма. Што датычыцца невысокай прадуктыўнасці дойнага статка ў гэтыя зімовыя дні, то гэта перш за ўсё вынік таго, што пераважная большасць кароў яшчэ ў запуску. Пакуль ацялілася толькі каля 9% кароў. Я лічу, што павышэнню надояў пасля ацёлаў кароў будзе спрыяць тое, што сёлета ў нашай гаспадарцы вырашана праблема з канцэнтратамі. Дзякуючы атрыманню рэкорднага ўраджаю збожжавых, зернефуражу на гэтую зімоўку было выдзелена ў тры разы больш, чым на мінулую. Мы купляем на Аршанскім камбінаце хлеба¬прадуктаў бялкова-мінеральна-вітамінныя дабаўкі, заказваем спецаўтамабіль у гэтай арганізацыі і ў гаспадарцы рыхтуем камбікорм.

—Тым не менш у студзені гаспадарка рэалізавала малака ў 1,5 раза больш, чым у гэты перыяд летась. За кошт чаго такая істотная прыбаўка?

—Па-першае, гэта вынік таго, што восенню на раздой паставілі дзве групы першацёлак, якія ўжо ацяліліся і за суткі даюць каля 1 тоны малака. Па-другое, у гэтым годзе мы значна павысілі таварнасць малака: 90% яго валавога надоя пастаўляем на дзяржаўныя прыёмныя малочныя пункты, а цялятам замест малака скормліваем яго заменнік…

Пасля гутаркі з дырэктарам я пабываў на Пнявіцкай і Каўроўскай фермах. Практычна ва ўсіх жывёлагадоўчых памяшканнях у той дзень быў належны санітарны парадак: паўсюдна ў стойлах саламяны подсціл, а ў кармушках дастаткова кармоў.

На Пнявіцкай ферме амаль ва ўсё памяшканні кукурузны сілас дастаўляюць і раздаюць з дапамогай мабільных кормараздатчыкаў.

А вось на Каўроўскай ферме працэс пагрузкі і раздачы кармоў адбываецца ўручную і завозяць іх у памяшканні на конях.

Падчас сустрэчы з брыгадзірамі ферм я цікавіўся ў іх станам працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны ў калектывах. Наталля Барай, брыгадзір пнявіцкай фермы адзначыла:

—Сёлета фактаў грубага парушэння працоўнай дысцыпліны ці прагулаў па няўважлівай прычыне не было. Гэта вынік таго, што кіраўніцтва гаспадаркі праводзіць прафілактычную работу па ўмацаванню дысцыпліны. Тых жывёлаводаў, якія раней на работу прыходзілі ў нецвярозым стане, закадзіравалі, і цяпер яны працуюць належным чынам.

Варта адзначыць, што ў гаспадарцы прадпрымаюцца меры па павялічэнні вытворчасці малака. Нягледзячы на адсутнасць заатэхніка, тут нядрэнна арганізавана вырошчванне цялушак для ўзнаўлення статка.

На Пнявіцкай ферме ў адным з памяшканняў утрымліваюцца каля 300 цялушак. Побач з памяшканнем выгараджаны прасторныя загоны і завезены рулоны яравой саломы, сюды жывёла ў любы час можа выходзіць на прагулку.

50 глыбокацельных цялушак у хуткім часе адправяць на каўроўскую ферму для ацёлаў і раздою, а на іх месца завязуць групу цялушак з Ланенскай фермы. Даглядае цялушак Юрый Трэбнік (на здымку).

Вось такую сітуацыю я ўбачыў на ферме ААТ “Каманіна”. Ці ўдасца пераадолець крызіс у малочнай галіне, пакажа час, але захады ў гэтым накірунку тут робяцца.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *