Девяностолетний юбилей Ксения Романенко встретила плясками и пирогами

Дубровно,Дубровенский,старость,приют,социум,пенсия

Дзень нараджэння бывае ў кожнага чалавека. І кожнаму імянінніку хочацца пабольш увагі, цяпла і падарункаў у гэты дзень.

90-гадовая Ксенія Ціханаўна Раманенка, якая знаходзіцца ў аддзяленні кругласутачнага прабывання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, нават не здагадвалася аб тым, колькі гасцей убачыць і атрымае віншаванняў у свой юбілейны дзень нараджэння.

Юбілярку з самай раніцы павіншавалі з днём нараджэння адміністрацыя аддзялення кругласутачнага прабывання ТЦСАН і іншыя насельнікі аддзялення, крыху пазней сюды прыехалі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Р.С.Стальчанка і сакратар раённай ветэранскай арганізацыі А.Я.Гаўруцікаў, старшыня ветэранскай пярвічкі СГФ ім.Ю.Смірнова ААТ “Аршанскі КХП” Л.А.Мурашкіна, кіраўнік клуба “Сардэчныя сустрэчы” К.Р.Гарэлікава і члены гэтага клуба Галіна Казакевіч і Соф’я Банах, якія падарылі юбілярцы цэлае свята з песень, вершаў, добрых пажаданняў і прысвячэнняў у яе адрас, чым расчулілі бабулю Ксенію амаль да слёз.

Не абыйшлося і без матэрыяльных падарункаў.

Ксенія Ціханаўна Раманенка пражыла доўгае жыццё. Як малалетні вязень перанесла шмат пакут і перажыванняў у гады вайны, многа працавала ў саўгасе імя Ю.Смірнова.

Усе жыхары аддзялення кругласутачнага прабывання вельмі любяць яе за сціпласць і адкрытасць, акуратнасць і добразычлівасць, аптымізм і дасціпны гумар.

У свае 90 год бабуля Ксенія Ціханаўна яшчэ лёгкая на пад’ём. Прымае ўдзел у мастацкай сама¬дзейнасці, напрыклад, выступіла на абласным фестывалі “Не старэюць душой ветэраны”, які праходзіў у Цэнтры народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці, зараз рыхтуецца прыняць удзел (развучвае народную песню) у чарговым фестывалі ў Віцебску.

Гасцей бабуля сустракала ў прыгожым строі, які пашыла сама, і са святочным пірагом (яго выпякалі повары аддзялення кругласутачнага прабывання).

Не паддаецца ўзросту Ксенія Раманенка: агеньчыкі ў вачах, румянец на шчоках, лёгкасць у танцы яскрава гаварылі аб тым, што ў любым пярыядзе нашага жыцця ёсць свая прыгажосць. Галоўнае, захацець адчуць і ўбачыць яе.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *