На небосклоне дубровенской сцены зажглись новые звёзды (ФОТО)

Дубровно,Дубровенский,шоу,концерт,звёзды,интрига,призы

За гадзіну да пачатку шоу-праграмы ў глядзельнай зале Цэнтра творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці быў поўны  аншлаг, а гледачы ўсё ішлі і ішлі.

Выступленні ўсіх сямі дуэтаў былі яркімі і відовішчнымі.

У складзе кожнага дуэта быў спявак-прафесіянал, які  ўжо не раз выступаў на сцэне, і аматар песеннага мастатцва, у якога не было вопыту выступлення, і гэта надавала дуэтам асаблівы шарм і загадкавасць.

Усе дуэты выступалі пад нумарамі:

  • пад №1- удзельніца народнай студыі эстраднай песні “Ліра” Анастасія Шацькова і вядучы інжынер ААТ “Дубровенскі райаграсервіс” Міхаіл Сулімаў,
  • пад №2 — удзельнік мастацкай самадзейнасці  раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Анатоль Шайкоў і швачка таварыства з абмежаванай магчымасцю  “Антынея-Прайм” Святлана Собалева,
  • пад №3 — пераможца раённага фестваля маладзёжнай творчасці “Парад сузор’яў” у намінацыі “Вакал” Яўген Груца і выкладчык Дубровенскага прафліцэя  Вікторыя Карнеева,
  • пад №4 — удзельніца народнай студыі эстраднай песні “Ліра” Вікторыя Бараноўская і шэф-повар кафэ “Лідзія” Анжэліка Навумава,
  • пад №5 — удзельніца народнай студыі эстраднай песні “Ліра” Вольга Малец і дырэктар раённага цэнтра  народнай творчасці і культутна-забаўляльнай дзейнасці Уладзімір Бабічаў,
  • пад №6- удзельніца ўжо вядомай “Ліры” Аляксандра Дзямідава і супрацоўнік РАУС Сяргей Ціцянкоў,
  • пад №7 – саліст рок-групы “Акцэнт”  Максім Лукашэвіч і супрацоўнік  тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслуговання насельніцтва Людміла Берагарулькіна.

Усе дуэты выканалі па 2 песні з вядомых кінафільмаў і хіты 70-80 гадоў.

Выступленне кожнага  з іх гледачы сустракалі  і праводзілі гучнымі апладысментамі, і ўсе яны  былі “зажигательными” і арыгінальнымі.

Асобы шарм ім надавалі падтанцоўкі, дэкарацыі, касцюмы артыстаў.

Зала “гудзела”  нібы пчаліны вулей, эмоцыі літаральна перапаўнялі гледачоў. Гледачам было прапанавана самім выбраць  лепшы дуэт выканаўцаў—пераможцаў шоў –праграмы (на адваротным баку ўваходнага білета напісаць нумар дуэта, які найбольш спадабаўся).

Падлічыць галасы было даручана  галоўнаму бухгалтару аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяне Скварко.

—Усе дуэты набралі вялікую колькасць галасоў,- гаворыць Таццяна Аркадзьеўна. –У пераможцаў шоу на  30 галасоў аказалася больш…

Дубровно,Дубровенский,шоу,аншлаг,конкурс,концерт

Іх аб’явіла намеснік  старшыні райвыканкама Святлана  Валер’еўна Рыжанская. Перамог дуэт Максіма Лукашэвіча і Людмілы Берагарулькінай.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

2 thoughts on “На небосклоне дубровенской сцены зажглись новые звёзды (ФОТО)

  • 17.02.2015 в 5:20 дп
    Permalink

    Хорошее мероприятие!Хотелось бы побооьше таких!!!Замечательные ведущие,исполневшие классную песню «Вишнёвая девятка»…В некоторых моментах участники-непрофессионалы «перепевали» профессионалов…и это не могло не радовать- любят дубровенцы петь!!!!Конечно,если учесть,что это вокальный конкурс,то победителями могли стать другие пары…Ни в коем случае не оспариваю первенство 7-ой пары-они действительно гармонично исполнили свои песни,особенно первую( из к/ф «Гардемарины,вперёд!»)Лично я болела за две пары-под номером 5,безусловно прекрасно исполненные песни Ольгой и Владимиром «Вернисаж» и «Звенит январская вьюга…» не могли не оставить яркие впечатления и от созданного шоу и от великолепного пения;а также пара под номером 6,Александра и Сергей просто покорили публику своими цыганским задором и неиссякаемой «сукачевской» энергией!!!И ещё — подтанцовка Ирины Матюшевской и дечат…ПРОСТО СУПЕР!!!НАСТОЯЩИЙ»УЛЁТ»!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.02.2015 в 2:40 пп
    Permalink

    вялікае дзякуй усім удзельнікам! творчасць — удзел добрых людзей!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *