Ветеранам Великой Отечественной войны вручили юбилейные медали

Дубровно,Дубровенский,ветераны,память,история.медали

Ваенны камісар Дубровенскага ваеннага камісарыяту І.І.Літоўчык павіншаваў усіх абаронцаў Айчыны са святам, выказаў словы падзякі ветэранам за адстаяны мір і незалежнасць нашай Айчыны.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта А.І.Лукашоў. Ён таксама сардэчна павіншаваў усіх са святам і аб’явіў аб узнагароджанні ўдзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў юбілейнымі медалямі “70 лет Победы в Великой Отечественной войне”.

Дубровно,Дубровенский,ветераны,память,история.медали

Дубровно,Дубровенский,ветераны,память,история.медали

А.І. Лукашоў і І.І. Літоўчык з вялікай павагай уручылі ўзнагароды удзельнікам вайны М.А.Асіпенку і Ф.А.Сулімаву, былым вязням М.Р.Вілейшыкаву, В.П.Гутаравай, В.М.Ерушэвіч, В.С.Касянковай, Л.Р.Курбасавай, В.А.Касцюк, Н.В.Лавушкіну, Ж.А.Цубікавай.

Медалём “70 лет Победы в Великой Отечественной войне” у нашым раёне ўзнагароджаны больш за 100 чалавек. Большасць узнагарод будуць дастаўлены людзям на дом, у сельскай мясцовасці адказнасць за ўручэнне юбілейных медалёў узялі на сябе сельвыканкамы.

Для удзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана вялікая культурная праграма. У канцэрце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, прынялі ўдзел заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і музыкі “Крыніца”, хор ветэранаў “Надежда”, удзельнікі народнай студыі эстраднай песні “Ліра” і работнікі Цэнтра народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Аляксандра Дзямідава, Анастасія Хмарская, Дзмітрый Бяркозаў, Вольга Платонава, Наталля Еслікава, Алена Шлег, Аксана Анікеева, Уладзіслава Гутава, Сяргей Петрыкаў і іншыя.

Такое вось атрымалася свята: прыгожае і ўрачыстае, прысвечанае ўсім, хто змагаўся з ворагам у гады ваеннага ліхалецця і хто сёння дастойна працягвае справу старэйшага пакалення па абароне міру на зямлі.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *