Дубровенский Дом культуры признали лучшим в Витебской области

Дубровно,Дубровенский,дом культуры,победитель

Прыемная навіна не пакінула раўнадушным ніводнага супрацоўніка дзяржаўнай установы культуры ”Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Дубровенскагараёна”: калектыў Цэнтра прызнаны пераможцам у вобласці па выніках работы за 2014 год у намінацыі “Лепшы Дом культуры” і адзначаны прэміяй у 100 базавых велічынь.

—Такая высокая ацэнка нашай работы не толькі радуе ўсіх нас, але і натхняе на новыя творчыя пошукі ў рабоце, — з задавальненнеем гаварыў, прыняўшы нашы віншаванні з перамогай, дырэктар ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Дубровенскага раёна” Уладзімір Бабічаў. – У мінулым годзе мы правялі 376 культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, многія з якіх, несумненна, запомніліся нашым гледачам.

Сёлетні год толькі распачаўся, а на нашым рахунку ўжо нямала праведзеных мерапрыемстваў. У студзені ўпершыню ў нас прайшоў “Калядны фэст”, у якім прынялі ўдзел не толькі культработнікі, але і арганізацыі раёна, вучні, дарослае насельніцтва горада. “Вялікі зімовы канцэрт”, пра які паведамлялі нашы афішы, аб’яднаў прыхільнікаў песеннай творчасці і сабраў на сцэне самых таленавітых і адораных удзельнікаў, якія парадавалі гледачоў сваім выкананнем. А зусім нядаўна праведзеная шоу-праграма “Две звезды” ў чарговы раз пацвердзіла, што ў раённым цэнтры народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці працуюць людзі, здольныя не толькі самі выступаць, але і раскрываць таленты сярод гледачоў і прыхільнікаў песеннага мастацтва, прыцягваць іх да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці, — падкрэсліў Уладзімір Бабічаў.

З 1 лістапада 2014 года раённы Дом культуры стаў называцца ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці”. У яго структуры чатыры аддзелы, дзе працуюць прафесіяналы сваёй справы, энергічныя і баявыя культработнікі.

Так, аддзел народнай творчасці ўзначальвае І.С.Мацюшэўская, мастацкім кіраўніком з’яўляецца Аляксандра Дзямідава, рэжысёрам — Таццяна Гарзуева. У іх кампетэнцыі і работа з народнымі і заслужанымі калектывамі, і падрыхтоўка культурных мерапрыемстваў, якія праходзяць у нашым горадзе.

Аддзел арганізацыйна-метадычнай работы ўзначальвае Анастасія Хмарская, метадыстамі тут працуюць Вікторыя Храмцова і Вольга Платонава, усе разам яны курыруюць работу сельскіх устаноў культуры і адказваюць за правядзенне фестываляў, раённых аглядаў конкурсаў, у якіх прымаюць удзел сельскія культустановы.

Аддзелам па рабоце з дзецьмі загадвае Крысціна Андрэеўна Сіманькова, хормайстрам працуе Марыя Кірэева.

У аддзеле інфармацыйна-тэхнічнай работы працуюць мастак-афарміцель Уладзіслава Гутава, касцюмер Алена Угначова, аператары Юрый Аруцюнаў і Максім Лукашэвіч, прыбіральшчыкі Зінаіда Бразгунова і Вольга Кабуш, вадзіцель Аляксандр Пушны і рабочы Віталь Скварка. Усе яны сваёй работай дораць людзям добры настрой, нясуць культуру ў масы, робяць ўклад у агульны поспех калектыву.

На бліжэйшую перспектыву ў дырэктара Цэнтра народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці і яго калег нямала грандыёзных планаў: падрыхтаваць і рэалізаваць брэндавы праект (сумесна з РА ГА “БРСМ”) “Фестываль моладзі”, які пройдзе ў Дабрыні, правесці “Юмарыну” (да свята гумару), падрыхтаваць цэлы пласт мерапрыемстваў да 70-годдзя Вялікай Перамогі, а на больш далёкую – падкажуць жыццё і планы, якія ўжо даўно зацверджаны ў райвыканкаме.

Зусім нядаўна культработнікі Уладзімір Бабічаў і Анастасія Хмарская выступілі ў якасці вядучых на абласным свяце “Масленіца” ў горадзе Гарадку, што ў чарговы раз яскрава пацвярджае іх прафесіянальнае майстэрства.

Сваю ацэнку рабоце калектыву ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці” дае намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванню С.В.Рыжанская.

— Днямі райвыканкам аб’явіў падзяку дырэктару ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці” У.І. Бабічаву за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і значны ўклад у развіццё культуры ў нашым раёне. Несумненна, ганаровае званне лепшага Дома культуры ў вобласці да многага абавязвае калектыў раённага Цэнтра народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці, якому цяпер прадстаіць утрымаць дасягнутую высокую планку. Зараз тут падабраўся маладзёжны калектыў, якому ўласцівы творчы ўздым, фантазія, у кожнага з культработнікаў многа яшчэ нерэалізаваных новых ідэй і задумак. Ім, як гаворыцца, і карты ў рукі. Не забывайце сачыць за культафішамі, сябры.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.
Фота аўтара.

Дубровенский Дом культуры признали лучшим в Витебской области: 2 комментария

  • 25.02.2015 в 10:16 дп
    Permalink

    МОЛОДЦЫ !!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 26.02.2015 в 2:32 пп
    Permalink

    Прыемная навіна! Калі ласка, больш распаўсюджвайце беларускамоўныя праекты! З пажаданнямі поспехаў і новых здзяйсненняў!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *