Дубровенский райагросервис предпринял антикризисные меры

Дубровно,экономика,прибыль,рентабельность,экспорт

Нядаўна наш карэспандэнт пабываў у райаграсэрвісе і цікавіўся, з якімі эканамічнымі і працоўнымі здабыткамі калектыў закончыў мінулы год і які спектр паслуг аказвае арганізацыя сельгаспрадпрыемствам сёння.

-Па эканамічнай эфектыўнасці гаспадарання і аказанні паслуг сельгаспрадпрыемствам наша арганізацыя сёння адна з лепшых у вобласці. Гэта, у першую чаргу, вынік таго, што ў раёне не пайшлі па шляху далучэння да райаграсэрвіса эканамічна слабых сельгаспрадпрыемстваў, як гэта зрабілі ў большасці іншых раёнаў вобласці. Мы па-ранейшаму аказваем шматлікія паслугі па заяўках усім сельгаспрадпрыемствам раёна, у той час як райаграсэрвісы ў большасці іншых раёнаў вобласці па сутнасці сталі вялікімі сельгаспрадпрыемствамі, галоўнай задачай якіх з’яўляецца арганізацыя вытворчасці раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі ў далучаных гаспадарках, — адзначыў дырэктар ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” Дзмітрый Цімошчанка.

Як вынікае з інфармацыі, якую прадставіла карэспандэнту намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анастасія Шацькова, у 2014 годзе аб’ём рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) у параўнанні з папярэднім годам павялічыўся на 24% і склаў 19,9 мільярда рублёў, а выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 46% і перавысіла 40 мільярдаў рублёў.

Каб трымацца на плаву ў фінансавым плане і ў поўным аб’ёме забяспечваць калектыў работай, у якім сёння налічваецца 160 чалавек, кіраўніцтва райаграсэрвіса вымушана пастаянна быць у пошуку і арганізацыі новых відаў паслуг, якія б былі запатрабаваны сельгаспрадпрыемствамі сёння і ў перспектыве.

Некалькі гадоў назад тут адкрылі цэх шынамантажных работ, дзе можна адрамантаваць і зманціраваць шыны як легкавых, так і грузавых аўтамабіляў. І гэтая паслуга карыстаецца шырокім попытам ў аўтамабілістаў.

У вясенне-летні сезон шмат работы ў членаў звяна па рамонту электраабсталявання энерганасычаных трактараў.

У мінулым годзе райаграсэрвіс пачаў аказваць паслугі як юрыдычным, так і фізічным асобам па запраўцы кандыцыянераў, якія ўстаноўлены на энерганасычаных трактарах, камбайнах, легкавых аўтамабілях.

У бліжэйшы час тут адкрыюць тэхнічны пункт, дзе будуць праводзіць замену масла ў легкавых аўтамабілях. Для гэтага ўжо закуплена неабходнае абсталяванне.

Нядаўна было створана звяно па тэхнічным абслугоўванні малакаправодаў на фермах раёна. Такі від работ ужо выкананы на фермах СГФ імя Ю.Смірнова, ААТ “Баброва-Агра”, ёсць заяўкі і з іншых гаспадарак.

Райаграсэрвіс ужо некалькі гадоў займаецца дрэваапрацоўкай і пастаўкай прадукцыі на экспарт.

У мінулым годзе ў Францыю, Германію, Латвію было адгружана прадукцыі на 119 тысяч долараў.

Нягледзячы на аказанне шырокага спектра паслуг, фінансавая сітуацыя ў апошнія чатыры месяцы, па словах Д.Цімошчанкі, вельмі складаная.

Галоўным чынам гэта звязана з нізкай плацёжнай здольнасцю перапрацоўчых прадпрыемстваў, куды пастаўляюць прадукцыю сельгаспрадпрыемствы ў якасці аплаты за выкананыя райаграсэрвісам аб’ёмы работ.

Так, аршанскі мясакамбінат запазычыў райаграсэрвісу за пастаўленую жывёлу каля 1 мільярда рублёў. Дэбіторская запазычанасць арганізацыі па стану на 1 студзеня гэтага года склала 7549 мільёнаў рублёў, у тым ліку пратэрмінованая — 967 мільёнаў рублёў.

Словам, ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс” адчувае сёння фінансавыя праблемы, як і сельгаспрадпрыемствы раёна.

І выклікана гэта многімі прычынамі (нізкай плацёжаздольнасцю многіх сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў), а таксама эканамічным крызісам ва Украіне і Расіі.

Напрыклад, у апошнія два месяцы рэзка затармазіліся пастаўкі прадукцыі дрэваапрацоўчага цэха на экспарт, хаця спыт на яе ў замежных партнёраў не зменшыўся. Бяда ў тым, што з Еўропы зараз рэзка зменшыўся паток грузаў у Расію і для фур, якія на зваротным шляху забіраюць паддоны ў райаграсэрвісе, няма спадарожнага грузу.

Тым не менш, нягледзячы на ўзнікаючыя праблемы, кіраўніцтва райаграсэрвіса настойліва шукае шляхі паляпшэння эканамічнай і фінансавай стабільнасці і нарошчвання паслуг сельгаспрадпрыемствам раёна.

Андрэй КВІР.

2 thoughts on “Дубровенский райагросервис предпринял антикризисные меры

  • 02.03.2015 в 8:18 пп
    Permalink

    зарплаты лучше поднимите сварщикам и помошникам-водителям,лепшыя у вобласти

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 10.03.2015 в 8:35 дп
    Permalink

    Нормальные зарплаты у сварщиков, особенно у водителей, чего ныть???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *