Дубровенцы стали лучшими в области по закупке молока
15 верасня абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне, у якім падвёў вынікі абласнога спаборніцтва па закупу малака ў насельніцтва ў 2009 годзе.
Першае месца сярод раёнаў вобласці прысуджана Дубровенскаму раёну. Як адзначаецца ў рашэнні, у 2009 годзе на сельскіх падвор’ях нашага раёна закуплена 4128 тон малака, што на 8 працэнтаў больш, чым у папярэднім годзе, і на 3 працэнты перавышае даведзенае заданне. У разліку на карову за мінулы год закуплена па 2539 кілаграмаў малака або на 448 кілаграмаў малака больш, чым у 2008 годзе. Раён узнагароджаны грашовай прэміяй у суме 100 базавых велічынь.
У ліку лепшых у вобласці па арганізацыі закупу малака ў насельніцтва — камунальнае сельгаспрадпрыемства імя Чарняхоўскага, якому прысуджана другое месца з уручэннем грашовай прэміі ў размеры 30 базавых велічынь. У разліку на карову на падвор’ях гэтай гаспадаркі ў мінулым годзе закуплена па 3615 кілаграмаў малака або на 576 кілаграмаў больш, чым у папярэднім годзе.
Другое месца сярод малаказборшчыкаў вобласці прысуджана Алене Леанідаўне Чаканавай з аграгарадка Калінаўка, якая ў мінулым годзе на сельскіх падвор’ях сабрала 408,5 тоны малака. Яна ўзнагароджана прэміяй у суме 7 базавых велічынь.
МІЖ ІНШЫМ!
Нядаўна на падставе рашэння аблвыканкама аб выніках спаборніцтва па закупу малака ў насельніцтва ў 2009 годзе, аналагічнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт. Гэтае рашэнне на ўрачыстым пасяджэнні перадавікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці агучыў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч, а старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Віктараўна Ціханава павіншавала пераможцаў спаборніцтва і ўручыла заслужаныя ўзнагароды.
Першае месца сярод гаспадарак раёна прысуджана камунальнаму сельгаспрадпрыемству “Арловічы” (дырэктар Аляксандр Анатольевіч Кандрашоў). У гэтай гаспадарцы ў мінулым годзе ў разліку на карову на сельскіх падвор’ях закуплена па 3323 кілаграмы малака. Гаспадарка ўзнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй у размеры 875 тысяч рублёў.
Другое месца прысуджана СВК “Каманіна” (старшыня Аляксандр Аляксандравіч Зайцаў). Тут у насельніцтва ў разліку на карову закуплена па 3129 кілаграмаў малака. Кааператыў узнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй у размеры 700 тысяч рублёў.
На трэцім месцы камунальнае сельгаспрадпрыемства “Прыдняпроўскі”. На сельскіх падвор’ях гэтага прадпрыемст-ва закуплена ў разліку на карову па 3056 кілаграмаў малака. Гаспадарка ўзнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй у размеры 525 тысяч рублёў.
Камунальнае сельгаспрадпрыемства імя Чарняхоўскага — прызёр абласнога спаборніцтва па закупу малака ў насельніцтва на раённым ўзроўні адзначана дыпломам.
Лепшым малаказборшчыкам раёна прызнана Людміла Сяргееўна Шчамялёва з аграгарадка Арловічы, якая сабрала ў мінулым годзе на сельскіх падвор’ях КУСГП “Арловічы” 309 тон малака. Яна ўзнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй у суме 210 тысяч рублёў.
Другое месца прысуджана Ганне Ягораўне Вараб’ёвай з аграгарадка Баброва, якая сабрала на сельскіх падвор’ях 296 тон малака. Яна ў якасці ўзнагароды атрымала дыплом і грашовую прэмію ў размеры 175 тысяч рублёў.
І трэцім прызёрам раённага спаборніцтва сярод малаказборшчыкаў з’яўляецца Наталля Віктараўна Круглова з аграгарадка Ерамееўшчына, якая сабрала ў насельніцтва 231,5 тоны малака і ў якасці ўзнагароды атрымала дыплом і грашовую прэмію ў размеры 140 тысяч рублёў.
Прызёр абласнога спаборніцтва малаказборшчык з аграгарадка Калінаўка Алена Леанідаўна Чаканава на раённым ўзроўні ўзнагароджана дыпломам.
Лепшым малаказдатчыкам раёна ў 2009 годзе з КУСГП “Арловічы” Святлана Віктараўна Юрчанка, якая прадала дзяржаве са свайго падвор’я 20,3 тоны малака. Яна ўзнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй у размеры 245 тысяч рублёў.
Другое месца сярод малаказдатчыкаў прысуджана Кацярыне Васільеўне Макулькінай з КУСГП “Зарубы”, Зоі Ахрэмаўне Хамялёвай з КУСГП “Першамайскае” і Ніне Уладзіміраўне Белавусавай з СВК “Каманіна”, якія ў мінулым годзе прадалі дзяржаве па 14 тон малака. Кожны з названых малаказдатчыкаў узнагаро-джаны дыпломам і грашовай прэміяй у размеры 210 тысяч рублёў.
Андрэй КВІР