Первые посевные агрегаты вышли на поля Дубровенщины

Дубровно,весна,посевная

Хлебаробы ААТ “Рэдзькі” і КУСГП “Зарубы” першымі ў раёне пачалі сяўбу яравых збожжавых: па стану на 27 сакавіка ў гэтых гаспадарках было засеяна адпаведна 30 і 5 гектараў.

Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення, у чацвер прыступілі да падрыхтоўкі глебы да сяўбы ААТ “Усход-Чырына”, “Якубава-Агра”, “Каманіна”, КУСГП “Першамайскае, “Арловічы”.

Па словах спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у суботу і нядзелю, калі не перашкодзіць надвор’е, сяўба стартуе і ў іншых гаспадарках раёна.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *