Библиотекари дубровенских школ дали мастер-класс коллегам из области

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Нядаўна на базе ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №1 горада Дуброўна” прайшоў абласны семінар метадыстаў, якія курыруюць работу бібліятэк устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, бібліятэкараў ВМК ”Сучаснае бібліятэчна-інфармацыйнае асяроддзе: вопыт, праблемы, перспектывы”, дзе былі абмеркаваны пытанні ўплыву школьных бібліятэк на фарміраванне светапогляду падрастаючага пакалення, развіццё яго інтэлекту, маральна-этычных якасцяў характару.

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Аб неабходнасці стварэння камфортнага інфармацыйнага асяроддзя і магчымасцях школьных бібліятэк у сучасных умовах удзельнікаў семінара праінфармавалі Алена Салаўёва, вядучы спецыяліст упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Алена Бабіч, метадыст аддзела інфармацыйнага забеспячэння Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і прапанавалі пазнаёміцца з вопытам работы дубровенскіх калег па арганізацыі сучаснага бібліятэчнага асяроддзя, удасканалення дзейнасці данага напрамку з улікам рэгіянальных умоў, вывучыць вопыт па стварэнні ўмоў камфортнага інфармацыйнага асяроддзя для вучняў.

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Аб агульнаадукацыйнай прасторы нашым гасцям паведаміла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Кантроўская. Напрацоўкамі работы па каардынацыі метадычнай вучобы педагагічных кадраў падзялілася загадчык вучэбна-метадычнага кабінета райадзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Заўялава, аб інфармацыйнай прасторы школьных бібліятэк як асяроддзі развіцця асобы навучэнцаў расказала бібліятэкар вучэбна – метадычнага кабінета аддзела Алена Шутава.

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Загадчык бібліятэкі сярэдней школы № 1 г. Дуброўна, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання Ала Осіпава прэзентавала сайт раённага метадычнага аб’яднання бібліятэкараў устаноў адукацыі, як сродак павышэння інфармацыйна-камунікатыўнай кампетэнтнасці спецыяліста, і пачула ў свой адрас шмат станоўчых водгукаў аб гэтым інфармацыйным рэсурсе, які вызначаецца легкадаступнасцю, разнастайнасцю інфармацыі.

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

У прэзентацыі вопыту работы бібліятэкараў “Разам працуем – разам вучымся” прынялі ўдзел Іна Мартыненка, дырэктар ДУА ”Сярэдняя школа №1 г. Дуброўна” і Любоў Шкляр, бібліятэкар ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Дуброўна”. Аб выніках сумеснай дзейнасці бібліятэкі і музея баявой і працоўнай славы як асяродка патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення удзельнікам семінара паведаміла бібліятэкар Асінторфскай сярэдняй школы Алена Дзямідава. Выступленне бібліятэкара Дабрынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Святланы Зайцавай датычылася магчымасцяў і ролі бібліятэкі ў фарміраванні духоўных і маральна-этычных каштоўнасцяў вучняў, а выступленне яе калегі па рабоце, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гэтай школы Аксаны Будаёвай было прысвечана сумеснай дзейнасці бібліятэкі і педагагічнага калектыву па прапагандзе роднай мовы.

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Зацікавіў удзельнікаў семінара і вопыт работы іншых бібліятэк устаноў адукацыі: па папулярызацыі чытання (Галіны Іўкінай, Сваташыцкая д/с-сярэдняя школа), па краязнаўству (Вольгі Шапавалавай, Будская д/с- сярэдняя школа), ролі кнігі ў фарміраванні здаровага ладу жыцця (Наталлі Мелешчавай, Калінаўская д/с-сярэдняя школа).

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Дубровно,Дубровенский,библиотека,опыт,информация

Увазе ўдзельнікаў семінара былі прапанаваны дзве выставы з работамі школьных бібліятэкараў і канцэрт, падрыхтаваны вучнямі сярэдняй школы №1 горада Дуброўна пад кіраўніцтвам вопытнага педагога І.І.Быкавай.
У плане мерапрыемства было наведванне гасцямі з Віцебска сярэдняй школы №2 горада Дуброўна, дзе іх увазе была прапанавана літаратурна-мастацкая гасціная “Музыка в рассказах К.Г.Паустовского”, а таксама аглядавая экскурсія па месцах баявой славы Дубровеншчыны, наведванне аграгарадка Асінторф, Асінторфскай сярэдняй школы, музея і сельскай бібліятэкі.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

One thought on “Библиотекари дубровенских школ дали мастер-класс коллегам из области

  • 28.05.2015 в 5:57 дп
    Permalink

    Прыемна, што ў наш час кампьютэрызацыы звычайная кніга застаецца і памочнікам, і сябрам. На маю думку, ніякія тэхналогіі не заменяць яе, асязаемую, цёплую, прайшоўшую не праз адны рукі. Дзякуй захавальнікам і абаронцам кнігі!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *