Хорошие соседи — отличные друзья

Дубровно,Дубровенский,праздник,соседи

У нашым горадзе ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць у летні час святы вуліц. Вось і нядаўняе свята было прысвечана вуліцы 70 год Кастрычніка, якая размешчана на ўскраіне Дуброўны і якую з-за аддаленасці яе ад цэнтра людзі ўмоўна празвалі “хутарам”.
Вуліца сапраўды ўнікальная сваімі жыхарамі. Пра многіх з іх можна апавядаць доўга. Практычна кожнай сям’і, якая пражывае тут, уласцівы такія якасці, як працалюбства (гэта красамоўна пацвярджаюць фасады іх дамоў і знешні выгляд прыдавамой тэрыторыі), дружалюбнасць (бачна па ўзаемаадносінах з суседзямі), і здольнасць жыхароў да творчасці. На апошняй якасці спынюся больш падрабязна, бо чым толькі не захапляюцца тут жыхары!
Напрыклад, пчалаводствам займаюцца Сяргей Зайцаў і Аляксандр Бяркозаў, разьбой па дрэве — Рыгор Шылаў, вырабам мяккай цацкі — Інэса Калеснікава, мастацкай самадзейнасцю — Людміла Машніцкіх і Вольга Ляховіч (удзельнікі шоу- праграмы “Супербабуля-2014”), Раіса Стальчанка (спявае ў хоры ветэранаў “Надзея”), Алеся Бяркозава (салістка народнай студыі эстраднай песні “Ліра”), вырошчваннем кветак і стварэннем ландшафных кветкавых кампазіцый — Людміла Шайтар (пераможца сёлетняга агля¬ду — конкурсу па добраўпарадкаванні домаўладанняў). І спіс талентаў з гэтай вуліцы можна працягваць яшчэ доўга…
Самымі першымі навасёламі, якія пасяліліся на вуліцы 70 год Кастрычніка амаль 30 гадоў назад, былі Віктар Сямёнавіч і Валянціна Іванаўна Шабанавы. Больш за 20 гадоў жывуць на гэтай вуліцы сем’і Ермаковых, Юхневічаў, Стальчанка, Шайтар, Зайцавых, Атрошкіных, Масейка. 16 год таму каля іх на гэтай вуліцы пасялілася сям’я Аляксандра і Святланы Шабека.
Самымі сталымі жыхарамі вуліцы з’яўляюцца Юлія Васільеўна Дод¬рыкава і Антаніна Максімаўна Бірыч. Абе¬дзве бабулі, якія ўжо стаяць на парозе свайго 80-годдзя, прысутнічалі на свяце.
Была адзначана на свяце вуліцы і самая маладая сям’я. Гэта сям’я Аляксандра і Марыны Вычавых, дзе падрастае яшчэ зусім маленькая дачушка Ульянка.
Ёсць на гэтай вуліцы і мнагадзетная сям’я. У доме Анатоля Уладзіміравіча і Жанны Мікалаеўны Альхоўскіх заўсёды весела і шумна ад дзіцячага гоману, асабліва, калі збіраюцца ўсе разам: дзеці і ўнукі. Сям’я Альхоўскіх надзвычай дружная і, нягледзячы на тое, што ў кожнага з яе членаў свае абавязкі і захапленні, усе жывуць па прынцыпу: адзін за ўсіх, усе за аднаго. Альхоўскія-старэйшыя жывуць на гэтай вуліцы 26 гадоў. Увесь час добра ладзяць з суседзямі, як, дарэчы, і сем’і Алтуховых, Тарасенкаў, Баркоўскіх, Чарнат, Лексаковых, пра іх таксама было ўпамянута на свяце і сказана шмат цёплых слоў у адрас гаспадароў, якія яны добразычлівыя людзі, клапатлівыя бацькі. Між іншым, Вольга Пятроўна Лексакова, якая працуе масажыстам ў райбальніцы, да таго ж выдатны кулінар-кандытар. Торт, які яна выпекла і прынесла на свята, быў прызнаны лепшым, а сама гаспадыня ўзнагароджана салодкім прызам.
Пасля таго, як была закончана канцэртная праграма, у якой акрамя ўзгаданых вышэй удзельнікаў, выступілі Анастасія Хмарская і Наталля Хахлова, Сяргей Петрыкаў, а займаліся яе падрыхтоўкай Крысціна Сіманькова і Юрый Аруцюнаў, жыхары з вуліцы 70 год Кастрычніка не спяшылі разыходзіцца па сваіх падвор’ях. Сабраўшыся невялічкімі групамі, яны знаходзілі тэмы для размовы: успаміналі, як будаваліся, знаёміліся, пераймалі вопыт адзін у другога па добраўпарадкаванні падвор’яў, жанілі сыноў ці аддавалі замуж дачок. Гэтыя ўспаміны радавалі і сагравалі душу кожнага, яшчэ больш змацоўвалі і без таго моцныя суседскія сувязі. Усё як і належыць быць у харошых суседзяў.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

4 thoughts on “Хорошие соседи — отличные друзья

  • 21.08.2015 в 1:36 пп
    Permalink

    Людзі, прыдумайце вуліцам добрыя назвы, ці вярніце спрадвечнае! Ужо тошна ад гэтых савецкіх, ленінскіх і камуністычных! Гэта ў кожным горадзе! Як здзека над чалавечымі пачуццямі, як плявок у душу! У канцы чэрвеня быў у Браславе. Цудоўнае мястэчка! Але! На Ленінскай вуліцы знаходзяцца жаначы манастыр, праваслаўная царква і каталічны касцёл. Бог такое вар’ятцтва не даруе…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22.08.2015 в 7:26 пп
    Permalink

    Вось колькі часу назіраю за каментарыямі шаноўнага(ці не) Віктара Кірпічэнкі. І як жа мне за гэтага чалавека балюча! Ну нішто яго не задавальняе, усе абурае, навокал яго адна цемра і пучтэча… Вось мне цікава, колькі яму год? Калі гэта юнак, магчыма яшчэ не перахварэў максімалізмам, калі толькі я і нічога больш… Калі сталы чалавек, паўстае пытанне, а дзе ж вы знаходзіліся, калі ўсе пералічаныя вамі недахопы НЕХТА будаваў. Не з Марса ж вы зваліліся на гэтую зямлю і ўбачылі ўсе яе недарэчнасці…
    Да тагож чытач вы неўважлівы. Таму што вуліцу так назвалі амаль 30 год таму… Я мяркую, што Бог не даруе нам, калі мы не будзем памятаць сваёй гісторыі…Не даруе её нам і «пустозвонства»…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22.08.2015 в 7:59 пп
    Permalink

    …Чакаю новага падвоху. Бо, пасля «аха» будуць «охі»:)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 23.08.2015 в 6:13 дп
    Permalink

    Не, ад жыцця чакаюць радасць,Тады не лезе ў вочы гадасць…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *