Залаты яблык

Дубровно,Дубровенский,яблоко,праздник

Мы ўжо паведамлялі чытачам нашай газеты пра традыцыі святкавання Яблачнага Спаса. У гэтым годзе ў нашым раёне гэтых традыцый стала на адну больш.
Так адбылося, што Яблачны Спас саўпаў з мерапрымствам, прысвечаным Дню яблыка. Гэтае свята праходзіла ў вёсцы Якубава, бо менавіта там знаходзяцца яблыневыя сады, якія прыносяць багатыя ўраджаі. Так як язычніцкае свята саўпала з царкоўным, то арганізатары вырашылі выкарыстаць атрыбуты асвячэння яблык, якое праводзіў протаіерэй Уладзімір. Сімвалам свята стала яблыневае дрэва шчасця, на якое людзі завязвалі рознакаляровыя ленты. Яблык — гэта сімвал сям’і, вернасці. Менавіта таму яго так пачытаюць беларусы.
Дзень яблыка — гэта святкаванне і дэманстрацыя разнастайнасці і багатства прыроды.
Настасся ЕРМАЧЭНКА.

One thought on “Залаты яблык

  • 26.08.2015 в 3:52 пп
    Permalink

    З’ездзіў у Заронава, што пад Віцебскам, у закінуты калгасны сад, і прывёз дамоў каля 5-і кілаграмаў яблык. Смачныя! Побач возера. І яны, ў гэтае спяконтае лета набіралі вільгаць толькі з гэтай прыроднай жамчужны! Дзякуй, Заронава! Па-першае, за крынічную чысціню! А па- другое, за магчымасць сустрэцца с прыродай, сам-на-сам!
    І вось, што прыходзіць у галаву, знарок. Такія думкі. Бог жыве ў сэрцы кожнага чалавека, але, па-рознаму. Для адных, хрэсцікі і напёрсткі — дань «модзе», а для другіх — сціплы медны хрэсцік, гэта сімвал веры. У дзяцінстве хадзіў у царкву ў Оршы, зараз міную гэтыя храмы. Вера павінна быць безкарыснай, так вучыў Бог. На жаль, наша царква пераўтварылася ў звычаўны рыначны гандаль. Таму сціплая іконка над ложыкам, і такіж хрэсцік, усё з 80-х, — тое, што зараз са мной.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *