В Дубровенском районе самые вкусные блины пекут в Ляховке

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Праведзенае нядаўна  ў весцы  мерапрыемства крыху  нарушыла  звыклы будзённы рытм жыцця яе жыхароў. Яго арганізавала загадчыца мясцовага сельскага клуба  Таццяна Рыгораўна Сямашка. Свята прысвячалася блінам, таму не дзіўна, што асноўным  гледачом на ім была жаночая палавіна аграгарадка, хаця і многія мужчыны не прамінулі зазірнуць на адкрытую пляцоўку каля сельскага клуба, дзе яно праходзіла.

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Яго ўдзельнікі пачулі ад вядучай  шмат цікавай пазнавальнай  інфармацыі з гісторыі паходжання гэтай стравы, падзяліліся сакрэтамі і рэцэптамі яе прыгатавання, мелі магчымасць прадэманстраваць уласную выпечку, якую спярша, чым вынесці вердыкт, чые бліны самыя смачныя, дэгуставалі члены журы: старшыня Зарубскага сельвыканкама В.В.Балабосаў, дырэктар раённага цэнтра народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці У.Г.Бабічаў і аматар выпечкі бліноў з Ляхаўкі Т.І.Бондарава.

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Аказваецца, выпяканнем бліноў займаліся ўсходнія славяне (нашы з вамі вельмі далёкія продкі) яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства на Русі. Бліны так спадабаліся ўсім народам, што з цягам часу сталі стравай нацыянальнай кухні многіх народаў. У Расіі, напрыклад, яшчэ за тысячу гадоў да ўтварэння краіны, іх выпякалі ў час правядзення пэўных абрадаў або свят. Бліны  выкарыстоўвалі пры гаданні або прыпадносілі ў якасці сімвалічнай ахвяры, частавалі імі жабракоў і бедных. Як правіла, на Русі бліны выпякалі  з аўсянай, аржаной, пшанічнай або грэчневай мукі. Да іх падавалі масла, чорную або чыр­воную ікру, маласалёную рыбу, варэнне, смятану.

У кожнай краіне ёсць свае асаблівасці выпякання бліноў. Французы, напрыклад, любяць тоненькія, амаль празрыстыя блінцы. Насельніцтва краін Усходняй Еўропы надае перавагу блінам вялікай круглай формы, для чаго там прымяняюцца скавароды  адпаведнага дыяметру. А ў Цэнт­ральнай і Паўднёвай Амерыцы выпякаюць незвычайна  тоўстыя бліны, якія ўжываюць у ежу з кіслым або горкім соусам і прыправамі. Аднак усюды асновай для прыгатавання іх з’яўляецца мука і малако або тлустыя вяршкі (сливки).

Пра тое, якія бліны любяць есці беларусы і, у прыватнасці ляхаўскія жыхары, гаварыць не прыходзіцца. Гэта можна было ўбачыць на свяце ў аграгарадку  Ляхаўка.

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Прысутныя на мерапрыемстве гледачы прынялі ўдзел у конкурсах па выпяканні бліноў, падзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання, паслухалі песні, якія для іх выканалі  ўдзельнікі самадзейнасці аўтаклуба, Зарубскага сельскага Дома культуры і Ляхаўскага сельскага клуба, а яшчэ набылі на памяць сувеніры на выязной выставе дэкаратыўна-прыкладногога мастацтва, якую прывезлі ў аграгарадок майстры раённага Дома рамёстваў.

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

Дубровно,Дубровенский, досуг,блины, агрогородки, рецепты, традиции

А напрыканцы мерапрыемства пры жаданні маг­лі пасмака­ваць тых блінцоў, якія прынеслі на свята ўдзельніцы і пераможцы конкурсу на лепшы блін маладая мнагадзетная маці Вольга Бугаёва, хатнія гаспадыні Ала Нікіфараўна Гапечкіна і Марыя Фёдараўна Нікалаенка.

Адны­м словам, свята бліноў удалося на славу!

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

One thought on “В Дубровенском районе самые вкусные блины пекут в Ляховке

  • 02.10.2015 в 12:39 пп
    Permalink

    У наступны раз анансіруйце ваша свята, — жадаючых адведаць і пачаставаць будзе значна больш!
    Смачнае свята!)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *