Сучасныя тэхналогіі — на фермы

Дубровно,Дубровенский,животноводство,технологии

На семінар былі запрошаны старшыні райвыканкамаў, кіраўнікі райплемстанцый і сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя ветурачы і заатэхнкі сельгаспрадпрыемстваў Аршанскага, Талачынскага, Сенненскага, Лёзненскага і Дубровенскага раёнаў. У рабоце семінара прынялі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігар Брыло і першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Машэра.
На плянарным пасяджэнні, якое адбылося ў Доме Саветаў, спачатку перад удзельнікам семінара выступіў начальнік упраў¬лення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Лындзін, які пазнаёміў гасцей з гісторыяй раёна і дасягненнямі сельскіх працаўнікоў.
Намеснік міністара сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў сваім выступленні завастрыў увагу ўдзельнікаў семінара на патрабаваннях міністэрства па неадкладным ўкараненні на фермах сучасных тэхналогій вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы і вытворчасці малака.
Задачы па арганізацыі зімоўкі жывёлы перад кіраўнікамі і спецыялістамі сельгаспрадпрыем¬стваў паставіў першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу Ула¬дзімір Машэра.
З цікавай лекцыяй аб сучасных метадах вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы выступіў спецыяліст па рабоце з кліентамі ЗАТ “Экамол-Агра” Уладзімір Пераднёў. Ён у даходлівай форме расказаў кіраўнікам і спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў пра асноўныя аспекты сучаснай тэхналогіі вырошчвання маладняку і высокапрадуктыўных кароў. Сёння сусветнымі лідарамі па прадуктыўнасці дойных статкаў з’яўляюцца Ізраіль і ЗША, дзе гадавы надой малака на карову перавышае адпаведна 12 і 10 тысяч кілаграмаў, у той час, як у Рэспубліцы Беларусь толькі 4,5 тысячы кілаграмаў.
Такой высокай прадуктыўнасці жывёлы міравыя лідары вытворчасці малака, па словах У.Пераднёва, дабіваюцца перш за ўсё дзякуючы таму, што выключна важнае значэнне нада¬юць вырошчванню цялушак у першыя месяцы жыцця.
Так паступаюць і спецыялісты перадавых гаспадарак нашай рэспублікі. А трэба, каб так рабілі на кожнай ферме. У мінулым годзе міністр сельскай гаспадаркі краіны зацвердзіў рэспубліканскі рэгламент вырошчвання маладняку і вытворчасці малака і ён, па словах Ігара Брыло, павінен стаць настольнай кнігай заавет¬спецыялістаў гаспадарак.
Лекцыя У.Пераднёва доўжылася больш за гадзіну, ён падрабязна і даходліва расказаў пра ўсе аспекты новай тэхналогіі вырошчвання маладняку, якая ў значнай ступені адрозніваецца ад існуючай сёння на радавых фермах.
Назаву толькі самае асноўнае. Першы раз цяля трэба напаіць малозівам з дапамогай зонда са спецыяльным клапанам не пазней як праз гадзіну пасля нараджэння. Прычым разавая дача малозіва павінна складаць 10 працэнтаў ад вагі цяляці.
Выпайка цэльным малаком доўжыцца 45 дзён, а потым замест малака маладняку выдаецца стартэрны камбікорм, да паядання якога цяля прывучаюць з чацвёртага дня жыцця. У паўтарамесячным узросце, а не раней, цяля прывучаюць да паядання сена. Такая схема кармлення ў першыя месяцы жыцця абаснавана і ў эканамічным плане: затраты на вырошчванне цялушак не ўзрастаюць.
Далей з лекцыяй пра патрабаванні тэхналагічнага рэгламента для атрымання малака сорта экстра выступіў менеджэр па прадажах прадстаўніцтва ТАА “GEA FARM” Сяргей Малахвей, а су¬працоўнік ТАА НПЦ “Белаграген” Сяргей Дзямідзенка расказаў пра сучасныя метады прафілактыкі захворванняў кароў ва ўмовах прамысловай вытворчасці ма¬лака.
Пасля плянарнага пасяджэння ўдзельнікі семінара пабывалі на жывёлагадоўчым комплексе КУСГП “Прыдняпроўскі”, дзе дырэктар прадпрыемства Валерый Пыркін і спецыялісты гаспадаркі расказалі аб асаблівасцях утрымання і кармлення жывёлы на ферме гаспадаркі.
Падводзячы вынікі семінара-вучобы, намеснік міністра сельгасхарчу Ігар Брыло запатрабаваў ад кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак на працягу двух тыдняў усе аспекты сучасных тэхналогій вырошчвання маладняку і вытворчасці малака, якія прадугледжаны рэспубліканскім рэгламентам, укараніць на кожнай ферме.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *