Эту семью в агрогородке Добрынь хорошо знает каждый

Дубровно,Дубровенский,семья,дети

У аграгарадку Дабрынь мнагадзетную сям’ю Рамановіч добра ведаюць. Галава сям’і Аляксандр Мікалаевіч — загадчык мясцовага фельчарска-акушэр¬скага пункта, пастаянны дэпутат сельскага Савета дэпутатаў напрацягу чатырох апошніх скліканняў, і яго жонка Валянціна Фёдараўна — галоўны аграном ААТ “Каманіна” вельмі паважаныя тут людзі. І іх трое дзетак: 15-гадовы Дзяніс, дзевяцігадовая Аліна і 5-гадовая Карына, аб якіх таксама па вёсцы ідзе добрая пагалоска.
—Мы з Аляксандрам родам з адной вёскі. Я нарадзілася і выхоўвалася ў мнагадзетнай сям’і, дзе дзяцей бацькі змалку прывучалі да працы. Нікому гэтая іх навука ў жыцці шкоды не прынесла, наадварот, зрабіла з нас лю¬дзей, — гаворыць мнагадзетная мама Валянціна Рамановіч. — Сваіх дзяцей мы таксама выхоўваем працай. Акрамя таго, што добра вучацца ў школе, яны ва ўсім дапамагаюць нам па доме. І дапамога гэта даволі адчувальная. Мы з мужам шмат часу праводзім на грамадскай рабоце. Я ў сезон, калі пачынаюцца палявыя работы, з раніцы да вечара знахо¬джуся на рабоце. Аляксандр у любы час сутак можа быць заняты свамі хворымі, аказаннем ім медыцынскай дапамогі. А дома ў нас вялікая падсобная гаспадарка, спраўляцца з якой нам дапамагаюць старэйшыя дзеці. Сынок галоўны памочнік бацьку. Ён раздзяляе з бацькам усю мужчынскую работу. Дачушкі мае памочніцы па дому. Старэйшая падлогу падмяце, посуд памые, за кветкамі догляд вядзе, 87-гадовай бабулі дапаможа. А малая Карына за сястрой ва ўсім цягнецца, прыклад, з яе бярэ. Вось так заведзена ў нас.
—У лексіконе нашай сям’і замест слова “не хачу” заўсёды прысутнічае слова “трэба”, — горда падсумоўвае ўсё сказанае жонкай Аляксандр Рамановіч.
—Сямнаццаць гадоў назад я вый¬шла замуж за майго Аляксандра, і ніводнага разу не пашкадавала аб гэтым. Ён надзейны ва ўсім.З ім добра не толькі нам, яго дамачадцам. Аляксандр спагадлівы і чулы чалавек. Ён дапамагае ўсім, хто да яго звяртаецца. У нас на падворку ёсць конь, трактар з наборам самага рознага інвентару. За вясну мой Алясандр старым людзям не адну сядзібу апрацуе, восенню дроў не на адзін падворак прывязе. Лічыць, што як дэпутат павінен гэтым займацца, — гаворыць Валянціна Рамановіч. — Я стараюся быць яму добрай жонкай. У нас трое дзетак, якіх мы вельмі любім. Разам з намі жыве старэнькая свякроўка, мама Аляксандра. Анастасія Паўлаўна мудрая жанчына, яна пражыла доўгае жыццё, шмат чаго пабачыла на сваім вяку. Усе мы яе дзеці, і дарослыя, і малыя, з павагай і цярпеннем адносімся да яе ўзросту, прыслухоўваемся да парад пажылога чалавека, якія вучаць толькі добраму.
Па вечарах усе члены вялікай і дружнай сям’і Рамановіч збіраюцца за адным сталом, дзе абмяркоўваюць падзеі прайшоўшага дня. Дзеці апавядаюць бацькам аб сваіх справах, прынесеных са школы адзнаках. Тыя ўважліва слухаюць ўсе аповеды, час ад часу робячы слушныя заўвагі і даючы парады. Адным словам, выхоўваюць сваіх нашчадкаў такімі, каб можна было ганарыцца імі ў будучым.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

One thought on “Эту семью в агрогородке Добрынь хорошо знает каждый

  • 22.10.2015 в 3:48 пп
    Permalink

    Каментарый маленькі, пішу тое, што зараз прыйшло на розум. Сельскіх дзетак часцей за ўсё адчуваеш інтуітыўна, асабліва калі шмат часу жывеш у горадзе. Простыя, добрыя, крыху саромныя, адказныя і уважлівыя. Штось, нападобе крынічкі на схіле берага ракі — чыстыя, працавітыя, жыццяздольныя.
    Жадаю гэтай добрай сям’і ўсялякіх поспехаў і простага чалавечага шчасця! Ваш узор — добры прыклад для ўсіх:)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *