«И тридцать витязей прекрасных…»

Дубровно,Дубровенский,призывники,армия

Сёння ў раённым Доме культуры прайшоў дзень прызыўніка, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны павесткі аб прызыве ў армію. На службу адпраўляецца дастойнае папаўненне: 6 прызыўнікоў маюць вышэйшую адукацыю, 9 — сярэднеспецыяльную, 15 — закончылі ўстановы прафтэхадукацыі.

Дубровно,Дубровенский,призывники,армия

У лістападзе плануецца правесці чатыры наборы па адпраўцы ў армію. Першы набор адправіцца на службу 16 лістапада, другі —18 лістапада, наступныя — 26 і 27 лістапада.
Да будучых абаронцаў нашай краіны з наказам дастойна выканаць свой грамадзянскі абавязак і вярнуцца пасля службы ўзмужнелымі і здаровымі звярнуўся начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыяту Аршанскага і Дубровенскага раёнаў старшы лейтэнант Яўген Станіслававіч Шаргаёў.
Будучых воінаў павіншавалі з новым і адказным этапам у іх жыцці бацькі, сябры, прадстаўнікі грамадскасці, а таксама самадзейныя артысты раённага Дома культуры.
Вядучы спецыяліст абасобленай групы ваеннага камісарыяту Аршанскага і Дубровенскага раёнаў Ала Генадзьеўна Каралёва праінфармавала прысутных аб тым, што зараз можна набыць сумку прызыўніка, у якую ўваходзяць 23 прадметы неабходных для першых дзён службы.
Такі камплект пазбавіць прызыўнікоў і іх бацькоў ад клопатаў, звязаных са зборам і пошукам усяго неабходнага. А арганізацыі, чые работнікі прызываюцца ў армію, такі камплект могуць набыць ў якасці падарунка для іх.
Служба ў арміі і абарона Айчыны, яе рубяжоў была і застаецца святым абавязкам для кожнага мужчыны. Шчаслівай вам службы, хлопцы, будзьце дастойны адказнай місіі — зберагчы мір на нашай зямлі.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

«И тридцать витязей прекрасных…»: 1 комментарий

  • 05.11.2015 в 12:49 пп
    Permalink

    А мне гэта па душы!
    Салдацкая восень, асыпалiсь клёны,
    У садзе прайшоỹ залаты лiстапад.
    Калi я забуду, напомняць пагоны,
    Што я беларускага войска салдат.
    Каб нас спаткала за зiмой вясна,
    Каб нашы мамы з гора не сiвелi,
    Каб не настала новая вайна,
    Надзелi мы салдацкiя шынэлi.
    Трымаюць раỹненне i крочаць калоны,
    Душою адчую з’яднаны атрад.
    Павер, не забуду герояỹ iмёны
    I што бараню я святло родных хат.
    Каб нас спаткала за зiмой вясна,
    Каб нашы мамы з гора не сiвелi,
    Каб не настала новая вайна,
    Надзелi мы салдацкiя шынэлi.
    Не здзiвiць мяне ужо смак пота салёны,
    I я разумею вайсковы загад.
    Я многа змагу для тваей абароны,
    Як мужны, адданы Радзiме салдат.
    Каб нас спаткала за зiмой вясна,
    Каб нашы мамы з гора не сiвелi,
    Каб не настала новая вайна,
    Надзелi мы салдацкiя шынэлi.
    I будуць днi за днямi пралятаць,
    Прыйдзе загад, сустрэне маць салдата.
    І будзем добрым словам успамiнаць
    У жыццi цывiльным нашага камбата.
    Мы будзем помніць нашага камбата!
    Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/saldatskaya-vosen

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *