В Дубровенском цеху предприятия «Витебскснабмелиаводхоз» собирают бульдозеры

Дубровно, трактор, бульдозер, сборка, Италия, poter

Навіну аб тым, што ў Дубровенскім цэху №1 УП “Віцебскснаб-меліяводгас” арганізавалі зборку новых трактароў, я пачуў ад начальніка цэха Уладзіміра Аляксандравіча Чахоўскага яшчэ летам гэтага года. Але з публікацыяй гэтай навіны ў раённай газеце начальнік цэха па пэўных прычынах прасіў крыху пачакаць. І толькі ў пачатку снежня, пасля майго чарговага званка ён, нарэшце, даў згоду на інтэрв’ю.

УЧ—На сённяшні дзень мы заканчваем зборку восьмага трактара маркі Б-10, які з’яўляецца новай, удасканаленай мадыфікацыяй бульдозера Т-130, — расказвае Уладзімір Аляксандравіч Чахоўскі. — У бліжэйшыя дні ў наш цэх паступяць камплектуючыя вузлы і агрэгаты для зборкі чарговага бульдозера. Разлічваю, што заяўкі на зборку трактароў будуць паступаць і ў далейшым.

АК—Уладзімір Аляксандравіч, раскажыце, калі ласка, як узнікла ідэя і чым выклікана неабходнасць наладзіць зборку магутных бульдозераў на базе вашага невялікага прадпрыемства?

Дубровно, трактор, бульдозер, Чаховский, Зайецв, сборка, предприятие

УЧ—Перш за ўсё хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што наш цэх ужо сорак гадоў спецыялізуецца на капітальным рамонце бульдозераў Т-130 і зарэкамендаваў сябе ў гэтай справе з лепшага боку. Раней мы ў асноўным рамантавалі бульдозеры для механізаваных калон меліяратараў, а ў апошні час нам пастаўляюць трактары на рамонт прадпрыемствы розных галін вытворчасці. Але сітуацыя складваецца так, што з кожным годам колькасць трактароў, якія дастаўляюць нам у рамонт, няўхільна змяншаецца. У той жа час перад нашым цэхам пастаўлена задача штогод даваць прырост таварнай прадукцыі не менш, як на 10-12 працэнтаў. Вось такая сітуацыя і прымусіла мяне, як начальніка цэха, задумацца і весці пошук таго, за кошт чаго можна павялічваць аб’ёмы таварнай прадукцыі.

Яшчэ гады тры назад у нашым галіновым ведамстве вялася гаворка аб магчымасці наладжвання зборкі новых бульдозераў Т-130, якія вырабляе Чэлябінскі трактарны завод, на адным з прадпрыемстваў нашай краіны. Наладзіць выраб беларускіх бульдозераў паставіў задачу і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. На падставе гэтага я і прыйшоў да высновы: а чаму б не арганізаваць зборку бульдозераў у нашым цэху. Матэрыяльная база рабіць гэта дазваляе, ёсць і высокакваліфікаваныя кадры, бо мы даўно ўжо спецыялізуемся на рамонце такіх трактароў. Маю ідэю падтрымала кіраўніцтва нашага галоўнага прадрыемства”Віцебскснабмеліяводгас” і ўсяляк садзейнічала яе ажыццяўленню. Станоўчую ролю, безумоўна, адыграла тое, што не адно дзесяцігоддзе наш цэх мае цесныя партнёрскія сувязі з Чэлябінскім трактарным заводам і яго галоўным дылерам у Рэспубліцы Беларусь — вытворчым кааператывам “Маналіттранс”, які размешчаны ў Мінску. Кіраўнікі завода і кааператыва таксама не былі супраць таго, каб на нашым участку была наладжана зборка бульдозераў новай мадыфікацыі Б-10.

АК—Каму рэалізуеце новыя трактары? Прадпрыемствам меліярацыі Віцебшчыны?

УЧ—Рэалізацыяй бульдозераў мы не займаемся. Гэта справа вытворчага кааператыва “Маналіттранс”, які пастаўляе нам вузлы і агрэгаты для іх зборкі. Новыя трактары, якія мы збіраем, гэтае прадпрыемства рэалізуе згодна з папярэднімі заявамі розным прадпрыемствам краіны. А вось прадпрыемствы меліярацыі набываюць новую тэхніку за кошт бюджэтных сродкаў і, у асноўным, беларускай вытворчасці. Для таго, каб бульдозер Б-10, зборку якога мы нала-дзілі, лічыўся беларускай вытворчасці, неабходна, каб у структуры яго кошту не менш 50 працэнтаў займалі камплектуючыя вузлы і дэталі беларускай вытворчасці. Калі гэта ўдасца зрабіць, то, відавочна, на закупку бульдозераў Б-10 для прадпрыемстваў меліярацыі дзяржава будзе выдзяляць сродкі. Мне вядома, што на сённяшні дзень прадпрыемствы меліярацыі Віцебшчыны маюць патрэбу ў 60 такіх бульдозерах.

Дубровно, трактор, бульдозер, слесарь, Ольховский

АК—Ваш цэх мае магчымасць наладзіць зборку такой значнай колькасці бульдозераў?

УЧ—Безумоўна. У нас дастаткова вытворчых магутнасцяў, ёсць кадры. Сёння на зборку новага бульдозера затрачваецца прыкладна тыдзень. На гэтай рабоце заняты два чалавекі. Пры неабходнасці, мы можам стварыць яшчэ некалькі звёнаў па зборцы трактароў. Галоўнае, каб былі заяўкі і камплектуючыя вузлы і агрэгаты для іх зборкі.

АК—Што вам вядома аб тым, як выконваецца даручэнне Прэзідэнта краіны па стварэнню беларускага бульдозера?

УЧ—Нядаўна ў Мінск прыязджалі спецыялісты з Чэлябінскага трактарнага завода. Яны абмяркоўвалі магчымасць устаноўкі на трактары Б-10 рухавіка і бульдозернай лапаты беларускай вытворчасці. А гэта каля 40 працэнтаў кошту трактара. Калі гэта ўдасца ажыццявіць, то з’явіцца магчымасць наладзіць выраб беларускіх бульдозераў, а, значыць, будуць выдзяляцца дзяржаўныя асігнаванні на іх закупку.

АК—Магчыма, і вашаму ўчастку будзе даручана выконваць пэўныя заказы па іх зборцы?

УЧ—Што ад нас залежыць, будзем рабіць усё магчымае, каб прымаць удзел у зборцы беларускіх бульдозераў. Матэрыяльную базу, кадры і вопыт у гэтай справе мы маем. Хаця, хачу падкрэсліць, што зборка новых трактароў — гэта толькі частка таго, чым займаецца калектыў нашага цэха. Як я ўжо гаварыў, мы па-ранейшаму займаемся капітальным рамонтам трактароў Т-130. У гэтым годзе адрамантавалі 8 бульдозераў.

Наш цэх, як і раней, праводзіць капітальны рамонт рухавікоў розных мадыфікацый. За 11 месяцаў гэтага года нашы спецыялісты адрамантавалі 80 рухавікоў, у тым ліку 50 трактарных. Тыдзень назад мы набылі новы плоска-шліфавальны станок для шліфоўкі буйнагабарытных дэталяў — блокаў, галовак любой маркі рухавікоў. Калі раней для выканання такой тонкай аперацыі арганізацыі нашага раёна вымушаны былі звяртацца на прадпрыемствы Оршы ці Віцебска, то сёння яе можа выканаць наш высакакласны спецыяліст з вялікім стажам работы Сяргей Валянцінавіч Дзмітраковіч на новым плоска-шліфавальным станку. Гэтую магчымасць ужо выкарыстоўваюць спецыялісты райжылкамунгаса. Такія паслугі мы можам аказаць любой арганізацыі раёна, незалежна ад формы ўласнасці.

Хачу падкрэсліць, што ў апошнія гады мы працуем ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Напрыклад, зборкай бульдозераў маюць магчымасць і жаданне займацца іншыя прадпрыемствы краіны. Няма ніякай гарантыі, што ў далейшым мы будзем няўхільна павялічваць аб’ёмы зборкі новых бульдозераў, капітальнага рамонту трактароў Т-130 і рухавікоў. Таму, каб устойліва нарошчваць аб’ёмы вытворчасці таварнай прадукцыі і ў далейшым, мы пастаянна займаемся пошукам новых аб’ёмаў работ. Так, у пачатку гэтага года нам удалося наладзіць цеснае супрацоўніцтва з Коханаўскім экскаватарным заводам.

Мы пастаўляем на канвеер гэтага прадпрыемства гусенічныя стужкі для экскаватараў. Камплектуючыя дэталі для зборкі гусенічных стужак набывалі спачатку ў расійскіх і беларускіх вытворцаў. Але з цягам часу высветлілася, што расійскія партнёры не надзейныя. Таму ў апошні час мы супрацоўнічаем з італьянскай фірмай “POTER”. Італьянскія партнёры ні разу не падвялі і пастаўляюць дэталі згодна з кантрактам. У перспектыве плануем перайсці на выраб гусенічных стужак з камплектуючых толькі беларускай вытворчасці.

Дубровно, трактор, бульдозер, Дмитракович, токарь, фрезировщик, щлифовальщик, расточник

У апошні час нам удалося ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі выйграць тэндэр на пастаўку апорных каткоў для экскаватараў ТО-3223. Першая партыя апорных каткоў у колькасці 330 штук будзе сабрана і пастаўлена на Коханаўскі экскаватарны завод да канца года. Акрамя таго, 24 снежня гэтага года адбудзецца тэндэр на выраб 990 апорных каткоў. Мы падалі заяўку і будзем удзельнічаць у гэтым тэндэры, пры выйгрышы якога атрымаем заказ на выраб таварнай прадукцыі на 700 мільёнаў рублёў.

Апорныя каткі ў разабраным выглядзе паступаюць нам з Італіі. Для вывучэння тэхналогіі іх зборкі 7 снежня ў камандзіроўку ў італьянскую фірму “POTER” адправіліся галоўны інжынер цэха Ігар Іванавіч Грэкаў і начальнік участка №1 Віктар Васільевіч Лабука.

Хачу падкрэсліць, што зборку гусенічных стужак і апорных каткоў для Коханаўскага экскаватарнага завода мы наладзілі па ініцыятыве і пры садзейнічанні кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскснабмеліяводгас”. Вось такія накірункі дзейнасці нашага калектыву ва ўмовах жорст-кай канкурэнцыі.

АК—Якія вынікі работы цэха з улікам асваення вырабу новых відаў прадукцыі?

УЧ—Ужо за 9 месяцаў мы выканалі гадавы план па аб’ёму таварнай прадукцыі на 110 працэнтаў. А за 10 месяцаў наш невялікі калектыў, у якім працуюць 28 чалавек, вырабіў таварнай прадукцыі на суму 3,6 мільярда рублёў, што ў 1,7 раза больш, чым за гэты перыяд мінулага года. Выручка ад рэалізацыі таварнай прадукцыі склала 4,1 мільярда рублёў, што таксама ў 1,7 раза перавышае суму, атрыманую за гэты перыяд у мінулым годзе.

Чысты прыбытак ад вытворчасці склаў 186 мільёнаў рублёў, узровень рэнтабельнасці — 5,5 працэнта. Сярэдняя зарплата рабочых за 11 месяцаў склала 1400 тысяч рублёў, у тым ліку ў кастрычніку — 1445 тысяч рублёў. Словам, сярэдняя зарплата рабочых набліжаецца да 500 долараў, як і ставіў задачу Прэідэнт краіны. Як бачыце, тэмпы росту вытворчасці намнога перавышаюць планавыя паказчыкі. Так што нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю і сусветны эканамічны крызіс, калектыў цэха паспяхова спраўляецца з выкананнем пастаўленых перад ім задач.

Андрэй КВІР

2 thoughts on “В Дубровенском цеху предприятия «Витебскснабмелиаводхоз» собирают бульдозеры

  • 23.12.2010 в 10:24 пп
    Permalink

    круто дубровно растет

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 24.12.2010 в 10:45 пп
    Permalink

    да, мы такие:)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *