Дубровенцы ўзгадалі афганскія падзеі

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,оздоровление

Вынікі работы гэтага грамадскага фарміравання падвёў старшыня гэтай арганізацыі воінаў-інтэрнацыналістаў С.М. Шаранда.
—Зараз у раёне пражывае 41 удзельнік афганскіх падзей 1979-1989года, 25 з іх маюць членскія білеты членаў ГА “Беларусім саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,— адзначыў Сяргей Шаранда.— На вялікі жаль, з кожным годам нас становіцца ўсё менш: за справаздачны перыяд пайшлі з жыцці тры члены нашай арганізацыі. Назіраецца рост інваліднасці сярод членаў арганізацыі. Прапаную ушанаваць памяць аб іх мінутай маўчання.

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,оздоровление

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,оздоровление

С.М. Шаранда праінфармаваў сваіх паплечнікаў па грамадскай рабоце аб дзейнасці грамадскага фарміравання за справаздачны перыяд.
Увазе былых удзельнікаў афганскай вайны быў прапанаваны невялікі, аднак вельмі хвалюючы канцэрт, які быў падрыхтаны вучнямі старэйшых класаў сярэдняй школы №2 горада Дуброўна. Пасля канцэрта яны прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся ля Памятнага знака воінам- інтэрнацыяналістам дубровенцам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана і іншых дзяржаў, усклалі да яго падножжа гірлянду славы і жывыя кветкі.

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,оздоровление

Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,оздоровление

На мітынгу выступілі старшыня Дубровенскай РА ГА “БСВВА” Сяргей Шаранда, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Петрыкава, ад імя моладзі — старшыня Маладзёжнай Палаты Марыя Станкевіч.
Дубровно,Дубровенский,афганистан,память,оздоровление

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў удзельнікі афганскіх падзей сумесна з прадстаўнікамі мясцовай улады і грамадскасці пабывалі на сельскіх могілках вёскі Каробкі, дзе пахаваны воін-інтэрнацыяналіст Мікалай Ісакаў, і мінутай маўчання ўшанавалі яго памяць салдата, які дастойна выканаў салдацкі абавязак, а таксама наведалі месцы пахавання былых членаў пярвічнай арганізацыі, якія пайшлі з жыцця ў мірны час.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *