Дубровенской районной газете 85 лет!

Дубровно, дубровенский, днепровская правда, коллектив, редакция

Уважаемые жители Дубровенщины!
Приглашаем вас на торжественное собрание, посвящённое 85-летию газеты «Дняпроўская праўда», которое состоится 4 марта 2016 года в 16.00 в районном Доме культуры.
Вход свободный!

2 thoughts on “Дубровенской районной газете 85 лет!

  • 02.03.2016 в 6:48 дп
    Permalink

    Шаноўныя калегі!
    Шчыра віншую з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара раённай газеты! У шаноўнай “Дняпроўскай праўдзе” і мне давялося працаваць на працягу адзінаццаці гадоў на пасадзе галоўнага рэдактара. Сапраўды, быў час , была эпоха. Час супярэчлівы і цікавы, напоўнены нястомным журналісцкім пошукам, знаходкамі і адкрыццямі. Тым жылі, сілкаваліся нашыя творчыя сілы, тым і працягвае жыць друкаванае выданне на новым этапе гістарычнага развіцця рэгіёна, краіны.
    Як ветразі ў пару перамен напоўніліся будзённыя рэдакцыйныя будні новымі тэмамі, падыходамі, прыярытэтамі, але праўдзівасць, аб’ектыўнасць, павага да чытача засталіся нязменнымі атрыбутамі журналісцкай прафесіі. Раённая газета крочыць у светлы заўтрашні дзень, адужвае стромкія вышыні журналісцкага Алімпу, уганаравана многімі ўзнагародамі за высокі прафесіяналізм і майстэрства. Курс верны, капітан – надзейны, пад кілем—сем футаў. Так трымаць, калегі! Са святам! Няхай спраўдзяцца вашы светлыя мары і спадзяванні, няхай дабрабыт і шчасце навечна прапішуцца ў калектыве і сем’ях!
    З глыбокай павагай і шчырымі віншаваннямі Уладзімір ШАЎЧЭНКА, галоўны рэдактар газеты “Лепельскі край”, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы “Наша сіла – ў яднанні”, лаўрэат прэміі імя Францыска Скарыны , журналіст-настаўнік Беларускага саюза журналістаў.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.03.2016 в 6:21 пп
    Permalink

    Віншую ўвесь шматлікі і шматгадовы калектыў раённай “чытанкі”, яе шчырых і адданых сяброў з юбілеем! Для чалавека 85 год – гэта сталы ўзрост, а для газеты – неўміручая будучыня!
    Натхнення, творчасці і новых цікавых даляглядаў! І разумова шчырасці, аб’ектыўнасці і павагі да тых, хто з дзіцячай нецяпрлівасцю і непасрэднасцю чакае кожнага свежага нумару газеты!
    …“Дубровенку” бацькі пры жыцці выпісвалі толькі адзін год, ці два, зараз ўжо не помню. І я ў час прыезду ў вёску, заўсёды вечарамі чытаў тыя экзэмпляры, што яшчэ засталіся, і не пайшлі на абгортку ці ў топку. Чаго граха таіць, такой была рэчаіснасць! У якіхсь-ці з 90-х. А наогул, заўжды, калі ехаў на радзіму праз Дуброўна, то купляў раённую газету. Не столькі для таго, каб знайсці знаёмыя імёны, — я на тое нават не спадзяваўся, а проста так, для інфармацыі, для сабе. Пасля Віцебска гэта была сваеасаблівая прадушына, бо адчуваўся водар радзімы… Зараз, для мяне тое ўжо стала традыцыяй: прывезці з месца вандроўкі штось адметна-акалічнае, праўда, больш прыроднае, чым створанае чалавекам; прывезці адтуль, з таго месца і з таго часу, дзе я пабываў. Камусь-ці гэта пакажацца дзіцячай наіўнасцю ці старэчым маразмам, але ў мяне свая думка. Калі адрываеш папяровы пакет, — а адтуль цеплыня і рэчы, выпадкова сабраныя, простыя, але нібы жывыя, як сваеасаблівы “здымак”часу, — вельмі прыемна! І са смуткам і цеплынёй думаеш пра тое, што на жаль, гэтыя цудоўныя імгненні больш ужо ніколі не вернуцца так яскрава, шчодра і запамінальна, застаўшыся надоўга, хіба што толькі ў памяці. Бо яны ўжо ляцяць дзесь-ці ў абшарах прасторы-часу неаб’ятнага Сусвету…
    Праз вашу газету маё пажаданне для моладзі: кахайце сваю маленькую Радзіму, бацькоў і родных! Зараз вы “пархаеце матылькамі” свабодна, шчасліва і натхненна! Хай, так і будзе, як мага дольш! Але, “наслядзіце” ў жыцці, цікава і карысна: бліскучай маланкай ці зорным дожджыкам; маўклівай плынню ці шэлестам гаю; ластаўкай у блакітным небе ці мураў’ём у зялёнай мураве; — пакіньце кожны сваю “пячатку часу”!) Будзе потым, што ўспомніць, чым ганарыцца!
    І наогул: скідвайце з сабе кансерватызм, і выдумляйце, як гэта робяць людзі! Творча, душэўна, з карысцю для ўсіх!
    Вось, напрыклад, паўтарусь я… Дубровенскі раён самы ўсходні на Віцебшчыне. Чаму б не прыдумаць для нашай маленькай Радзімы, дзе час бязжаласна знішчыў амаль усе гістарычныя помнікі, новыя святы, нашкалт: “Першы пацалунак Сонца”, “Раніца Віцебшчыны” ці “Добрай раніцы, вобласць!” Аднавіць (сімвалічна) дубровенскую мануфактуру і першую ў Беларусі ( і ў Расейскай Імперыі) часавую фабрыку. З падзелкамі-сувенірамі народных майстроў і аматараў. Самі прыдумаеце больш цікавае! )
    Не замірайце на месцы, варушыцеся, стварайце і тварыце, на радасць роднай зямлі!
    І ўсё гэта з тваёй духоўнай падтрымкай, “Дняпрўская праўда” 
    З павагай!..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *