В Дубровно прошёл шоу-конкурс «Белорусочка»

Дубровно, дубровенский, белорусочка, конкурс

У раённым Доме культуры Цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці стала добрай традыцыяй праводзіць розныя шоу-праграмы, якія збіраюць вялікую колькасць гледачоў. Адно з іх, праведзенае зусім нядаўна, мела назву “Беларусачка”.
Аб асаблівасцях данага мерапрыемства апавядае намеснік дырэктара Цэнтра народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Ірына МАЦЮШЭЎСКАЯ.

Дубровно, дубровенский, белорусочка, конкурс

—Пяць удзельніц школьнага ўзросту, вучаніцы старэйшых класаў гарадскіх школ Крысціна Бацян, Алена Еслікава, Анастасія Балашкова, Анастасія Валчкова і Марыя Гарнякова змагаліся на сцэне раённага Дома культуры за ганаровы тытул “Беларусачка”. Прымаючы ўдзел у шэрагу конкурсаў, якія для іх падрыхтавалі арганізатары мерапрыемства, юныя беларусачкі прадэманстравалі добрае веданне імі беларускай мовы, культуры, беларускіх нацыянальных традыцый. Адчувалася, што ўсе яны ганарацца тым, што нарадзіліся і жывуць у Рэспубліцы Беларусь, з цікавасцю вывучаюць яе гісторыю, пазнаюць культуру і самі нясуць яе ў масы, дасканала вывучаюць побыт нашага народа, яго нацыянальную кухню, абрады і звычаі.

Дубровно, дубровенский, белорусочка, конкурс

Члены журы, у склад якога ўваходзілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.А.Дударава, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Г.У.Пугачоў, супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму і фінаддзела райвыканкама І.А.Папова і А.В.Богінаў, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Т.Л.Марачова, адзначылі добрую падрыхтоўку ўсіх удзельніц конкурснай праграмы і самабытнасць іх выступленняў.

Дубровно, дубровенский, белорусочка, конкурс

Спецыяльны прыз ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ быў уручаны Алене Еслікавай, якая кожны свой выхад на сцэну арыгінальна аздабляла беларускімі песнямі і прыпеўкамі ва ўласным выкананні.

Дубровно, дубровенский, белорусочка, конкурс

Прыз гледачоў атрымала Марыя Гарнякова, якая парадавала ўсіх прысутных сваім незвычайным артыстызмам і абаяльнасцю. Усе ўдзельнікі шоу-праграмы “Беларусачка” атрымалі дыпломы за ўдзел у мерапрыемстве.
Галоўны прыз “Беларусачкі” дастаўся Анастасіі Валчковай, старшакласніцы сярэдняй школы №2 горада Дуброўна. Ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства былі групы падтрымкі, якія шчодра ўзнагароджвалі іх апладысментамі. А самадзейныя артысты Дома культуры сваімі выступленнямі запаўнялі ўсе паўзы, пакуль канкурсанткі рыхтаваліся да чарговага выхаду на сцэну. Свята атрымалася надзвычай вясёлым і запамінальным.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

В Дубровно прошёл шоу-конкурс «Белорусочка»: 6 комментариев

  • 18.03.2016 в 1:25 пп
    Permalink

    странно, что не оставил комментарий нытик Віктар Кірпічэнка

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.03.2016 в 1:38 пп
    Permalink

    для «Виталия»:

    порою не сдержать улыбки
    на вот такие бредни)
    но славно, весело и шибко
    смеется лишь последний:)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.03.2016 в 1:39 пп
    Permalink

    прежде, чем иронию придать губам,
    ты покажи, на что способен сам!)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.03.2016 в 3:36 пп
    Permalink

    В своем репертуаре))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.03.2016 в 5:32 пп
    Permalink

    Штучны конкурс са штучнымі вобразамі на штучных палетках штучнай дзяржавы)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • 20.03.2016 в 11:57 дп
    Permalink

    Красаучык)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *