В Дубровенском районе началась посевная

Дубровно,дубровенский, посевная

6 красавіка на 37 гектарным полі КУСГП “Першамайскае”, непадалёку ад аграгарадка Станіславова быў дадзены афіцыйны старт веснавой сяўбе ў нашым раёне.
На гэтым полі ў той дзень пасля абеду пабывалі старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, начальнік райсельгасупраўлення Алег Лындзін, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама свяшчэннік айцец Васілій, які па даўняй народнай традыцыі даў благаславенне на добрый ураджай.
Да таго часу, пакуль прыехалі госці, вопытны і старанны механізатар Васіль Васілёнак (на здымку) на магутным МТЗ-3022 у счэпцы з пасяўным агрэгатам АПП-6А большую частку палетка ўжо засеяў. Ён жа напярэдадні правёў перадпасяўную апрацоўку глебы.

Дубровно, дубровенский, посевная

Галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Гусянцоў адзначыў, што поле запраўлена толькі азотнымі ўгнаеннямі з разліку па 42 кілаграмы дзеючага рэчыва на гектар, а вось фосфарных і калійных тукаў не ўнесена ні кілаграма, бо іх няма. І гэта галоўная праблема на сёлетняй сяўбе ў гаспадарцы.
Падобная сітуацыя з забяспечанасцю мінеральнымі ўгнаеннямі і ў іншых сельгаспрадпрыемствах. Як паведаміла галоўны аграхімік раёна Ірына Харкевіч, па стане на 6 красавіка ў цэлым па раёне азотных угнаенняў мелася толькі 32 працэнты да патрэбнасці, прыкладна столькі, як на гэты час у мінулым годзе. Праўда, чакаецца, што ў бліжэйшы час у адрас сельгаспрадпрыемстваў паступіць 2,4 тысячы тон аміячнай салетры з Расійскай Федэрацыі за кошт сродкаў замежнай крэдытнай лініі, а таксама 390 тон карбаміду і 125 сульфату амонію з ААТ “Гроднаазот”. З улікам гэтых паступленняў забяспечанасць азотнымі ўгнаеннямі дасягне 50 працэнтаў. Іх, па словах намесніка начальніка райсельгас¬упраўлення Валерыя Мельніка, хопіць, каб падкарміць азімыя культуры і пашы, у невялікіх дозах (30-40 кілаграмаў на гектар у дзеючым рэчыве) унесці ў асноўную запраўку пад яравыя збожжавыя і на асобных участках іх падкарміць.
А вось фосфарнымі і калійнымі ўгнаеннямі гаспадаркі забяспечаны толькі пад лён, якія за ўласныя сродкі для іх набыў ільнозавод. Магчыма, з цягам часу пэўная колькасць фосфарных угнаенняў у гаспадаркі паступіць з Гомельскага хімзавода. А пакуль на першым этапе даводзіцца сеяць без фосфарных угнаенняў. Такое назіраецца ўпершыню за многія гады.
Праўда, дэфіцыт тукаў адчуваюць не толькі гаспадаркі нашага раёна. У цэлым па вобласці забяспечанасць азотнымі ўгнаеннямі складае 23 працэнты. Толькі ў Віцебскім, Полацкім і Аршанскім раёнах тукаў больш, чым у нашым.
Гэта для параўнання. Тым не менш задачы, якія стаяць перад аграрыямі раёна на гэты год па вытворчасці сельгаспрадукцыі, такія ж высокія, як і ў мінулым годзе і іх, нягледзячы на слабую запраўку глебы ўгнаеннямі, давядзецца выконваць. Гэта магчыма, як адзначыў у час раённых засевак старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, толькі пры ўмове правядзення веснавой сяўбы на высокім арганізацыйным узроўні.
—Надыйшоў час закручваць пасяўны канвеер на поўную магутнасць. Гэтаму спрыяе цёплае надвор’е. Рабочы дзень удзельнікаў сяўбы павінен доўжыцца з 5-6 гадзін раніцы і да заходу сонца, а энерганасычаныя трактары, якія задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы, павінны выкарыстоўвацца ў дзве змены. Але высокія тэмпы сяўбы не павінны быць ва ўрон яе якасці. На першым плане — высокаякаснае выкананне кожнага агратэхнічнага прыёма. Пасеем своечасова і якасна — можна будзе разлічваць на добры ўраджай, — падкрэсліў А.Лукашоў.
На наступны дзень фронт палявых работ у гаспадарках пашырыўся. 7 красавіка да сяўбы яравых збожжавых прыступілі пяць гаспадарак. У цэлым па раёне па стане на 8 красавіка было пасеяна 206 гектараў збожжавых, што складае 2 працэнты да плана. На 33 працэнтах плошчаў падкормлены азімыя збожжавыя, на 15 працэнтах — пашы. Хочацца спадзявацца, што і сёлета хлебаробы раёна парадуюць багатым ураджаем.

Андрэй КВІР.

One thought on “В Дубровенском районе началась посевная

  • 15.04.2016 в 1:08 пп
    Permalink

    А почему спецодеждой не обеспечили, на снимке молодой человек на гопника похож. А ведь он ПАШЕТ. В прямом смысле. Ох……. Государство((((

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *