Станция «Осиновка» даёт «зелёный свет»…

Дубровно, дубровенский, осиновка, железная дорога

Штогод у першую нядзелю жніўня чыгуначнікі Беларусі адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень чыгуначніка. Людзі, чыя працоўная дзейнасць звязана з работай на Беларускай чыгунцы, ёсць і ў нашым раёне. На тэрыторыі раёна размешчаны дзве чыгуначныя станцыі: Хлюсціна і Асінаўка УП Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, праз якія штодзённа праходзяць скорыя і пасажырскія паязды, грузавая саставы. “Зялёнае святло” на іх бяспечны рух забяспечваюць людзі, якія працуюць тут: начальнікі станцый, дзяжурныя, абходчыкі, спецыялісты трох аршанскіх дыстанцый: дыстацыі сігналізацыі і сувязі, дыстанцыі пуці, дыстанцыі электразабеспячэння.
Аб буднях Асінаўскай чыгуначнай станцыі мы папрасілі расказаць яе начальніка Сняжану Эдуардаўну КАРАБІЦКУЮ.

Дубровно, дубровенский, осиновка, железная дорога

—Я на Беларускай чыгунцы ўжо не навічок, бо перш чым трапіць на работу на чыгунку ў Асінаўку, закончыла Аршанскі чыгуначны тэхнікум, некалькі год адпрацавала на станцыі ў Хлюсціна. Мая працоўная дзейнасць у якасці начальніка станцыі Асінаўка працягваецца чацвёрты год. Ужо маючы за плячыма дастаткова важкі вопыт работы, я не магу з упэўненасцю сцвярджаць, што за гэты час “уцягнулася” ў сваю работу і прывыкла да яе. Палюбіць — палюбіла, прывык¬нуць да работы не змагла. Ва ўсіх, хто працуе на чыгунцы, работа вельмі адказная, і прывыкнуць да яе немагчыма. Яе трэба проста добрасумленна выконваць і ні на хвіліну не выпускаць з поля зроку сітуацыю на чыгунцы, таму што ад нас залежыць бяспека руху транспарту і бяспека жыцця лю-дзей на чыгуначным транспарце, — гаворыць Сняжана Карабіцкая. — Праз станцыі Асінаўка і Хлюсціна штодзённа курсіруюць пасажырскія паязды рэгіянальных і міжнародных ліній. Як правіла, пасажырскія паязды рэгіянальных ліній курсіруюць з прыпынкамі на станцыі, міжнародныя (акрамя аднаго) перасякаюць яе не спыняючыся. Задача чыгуначнікаў — забяспечваць гэтаму транспарту “зялёнае святло” па ўсяму шляху яго следавання па тэрыторыі нашага раёна, што мы і робім.
Станцыі Асінаўка і Хлюсціна штодзённа прымаюць пад разгрузку дзясяткі вагонаў з грузамі. А яшчэ тут робіцца адгрузка і адпраўка грузу па шляху следавання яго спажыўцам. Вось як аб гэтым апавядае Сняжана Эдуардаўна:
—Улікам руху грузаў па Асінаў¬скай станцыі займаюцца работнікі таварнага аддзела Галіна Новікава і Ала Журава. Улік прахо¬дзячых грузаў па станцыі Хлюсціна вядуць спецыялісты станцыі “Орша-Цэнтральная”.
Я пабывала ў таварным аддзеле станцыі, пагаварыла з Галінай Новікавай.
— Я на станцыі Асінаўка працую пяць гадоў, да таго шмат гадоў была дзяжурнай па станцыі у Хлюсціна, — гаворыць Галіна Леанідаўна. — Закончыла чыгуначны тэхнікум у Оршы. І работу сваю люблю, і калектыў, у якім працую, — таксама люблю. Умовы для працы ў нас, самі бачыце, вельмі добрыя. Усюды праведзены рамонт, чысціня, парадак. Вытворчыя паказчыкі па станцыі нядрэнныя. Паспяхова выконваецца нарматыў па прастою вагона пад адной грузавой аперацыяй. За сем месяцаў 2016 года на станцыі Асінаўка было выгружана 998 вагонаў з рознымі грузамі. Асноўны паток паступаемых грузаў прызначаны для замежнага прадпрыемства “Лукойл-Беларусь” і ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”. Адгружаецца ж са станцыі ў асноўным нарыхтваная Аршанскім лясгасам драўніна. За сем месяцаў было адгружана і адпраўлена атрымальнікам 1094 вагоны з дзелавой драўнінай.
На чыгуначных станцыях Асінаўка і Хлюсціна, якія даюць “зялёнае святло” пасажырскім і грузавым саставам, што рухаюцца па ўсходняму і заходняму напрамках, працуюць невялікія калектывы работнікаў, у кожным з іх — зладжанасць у рабоце і таварыскія ўзаемаадносіны паміж працуючымі там людзьмі. У Хлюсціна начальнікам станцыі працуе І.А. Дмітрыева, якая аддала рабоце на чыгунцы больш за дваццаць гадоў і добра асвоіла ўсе тонкасці і асаблівасці сваёй работы. Дзяжурнымі па станцыі працуюць А.І.Войтава, Я.С.Панчанка, А.Дзеравяга.
—У калектыве асінаўскіх чыгуначнікаў працуюць прафесіяналы, якія заўсёды на высокім узроўні выконваюць усе манеўровыя работы, забяспечваюць паспяховы пропуск і абход грузавых саставаў скорымі паяздамі. Гэта дзяжурныя па станцыі Міхаіл Ула¬дзіміравіч Скапцоў, які адпрацаваў на чыгунцы амаль 40 гадоў, і Віталій Пятровіч Палітаў, стаж работы якога тут складае 20 гадоў, а таксама іх калегі па рабоце, дзяжурныя па станцыі Ірына Аляксеенка, Ірына Макарава, Анастасія Брыкава.
Шмат гадоў працуе білетным касірам Алена Аляксандраўна Раманоўская, якая напярэдадні прафесійнага свята была ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускай чыгункі. Дарэчы, пасажырапаток па гэтай станцыі немалы. Па словах Алены Раманоўскай, у 2015 годзе яна выдала білеты 12804 пасажырам на суму 90 275 600 рублёу, з пачатку гэтага года ўжо рэалізавана больш за 7000 білетаў. На прыгарадных паяздах пасажырапаток большы, чым на пасажырскіх (адпаведна 5671 і 1624).
Усе гэтыя людзі, пра якіх было сказана вышэй, з дня ў дзень, з месяца ў месяц, з году ў год добрасумленна выконваюць свае працоўныя абавязкі: ва ўсім адказныя, уважлівыя і добразычлівыя з пасажырамі і кліентамі.
—Напярэдадні прафесійнага свята — Дня чыгуначніка — я хачу шчыра павіншаваць былога начальніка нашай станцыі Алену Якаўлеўну Шурпач, якая адпрацавала ў калектыве асінаўскіх чыгуначнікаў не адзін дзясятак гадоў, а асабіста мне дапамагла паспяхова асвоіць і спасцігнуць усе складанасці і тонкасці работы начальніка чыгуначнай станцыі, — гаворыць Сняжана Карабіцкая. — Я заўсёды буду ўдзячна Алене Якаўлеўне за яе дапамогу, падтрымку і разуменне, за тое, што калі б не звярнулася, яна знаходзіць час, каб выслухаць, растлумачыць, даць параду і шчыра парадавацца нашым поспехам у рабоце.
Яшчэ я хачу павіншаваць з прафесійным святам усіх былых работнікаў нашай чыгуначнай станцыі, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, выказаць ўдзячнасць за іх працу ў мінулым і пажадаць здароўя, шчасця, спакою у душы і міру на зямлі ў будучым.
А ўсім сваім калегам па рабоце на чыгунцы, большасць з якіх ў дзень прафесійнага свята будуць даваць “зялёнае святло” праходзячым праз нашу станцыю пасажырскім і грузавым саставам, я ад усёй душы жадаю таксама толькі “зялёнага святла”: у жыцці, рабоце, узаемаадносінах. Шчасця ўсім, здароўя на доўгія гады.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *