Cельхозпредприятия Дубровенщины завершают жатву

Дубровно,Дубровенский,лето ,жатва,урожай,госзаказ

Хлебаробы ААТ «Праўда-С» першымі ў раёне завяршылі ўборку каласавых збожжавых: з 859 гектараў намалочана 3226 тон збожжа, у сярэднім з гектара сабрана па 37,6 цэнтнера зерня. Больш высокі паказчык па ўраджайнасці збожжавых толькі ў ААТ «Гігант-Агра».
—Засталося абмалаціць толькі 10 гектараў зернебабовых, якія яшчэ не паспелі. У панядзелак два нашых лепшых камбайнеры Дзмітрый Чэкчыкаў і Аляксанд Пучкоў, якія намалацілі адпаведна 968 і 757 тон збожжа, адправіліся дапамагаць убіраць ураджай працаўнікам ААТ «Баброва-Агра», а іншыя камбайны абмалочваюць збожжа на прысядзібных участках. На 250 гектарах даспявае яравы рапс. Так што жніво яшчэ не завяршылася.
Тым часам нашы механізатары завяршылі сяўбу азімага рапсу і актыўна рыхтуюцца да сяўбы азімых збожжавых і нарыхтоўкі кармоў з атавы шматгадовых траў і кукурузы, — пракаменціраваў ход палявых работ дырэктар гаспадаркі Аляксей ХАХЛОЎ.
Учора завяршылі ўборку збожжавых працаўнікі ААТ «Герой».

Падрыхтаваў Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *