Дубровенщинщина поздравляет хлеборобов с профессиональным праздником

Дубровно, дубровенский, сельское хозяйство

Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Дубровенскага раёна з прафесійным святам. Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўваюць працаўнікі палёў і ферм, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прад-прыемстваў, фермерскіх гаспадарак.
У гэты дзень асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца лю¬дзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Менавіта яны перадавалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ваша праца, ваша самаадданасць заслугоўваюць захаплення і вялікай павагі.
Віншуем усіх, хто ад цямна да цямна, без выхадных дзён і адпачынку працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і агародніну, пастаўляе на наш стол малако, мяса і іншыя прадукты харчавання. Прафесійнае свята вы сустракаеце добрымі працоўнымі дасягненнямі. Дзякуй вам за вашу цярплівасць, працалюбства, шчырую любоў да роднай зямлі, за адданасць сваёй справе.
Шчыра жадаем, каб ваша сумленная праца была ў радасць і забяспечвала вам дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

2 thoughts on “Дубровенщинщина поздравляет хлеборобов с профессиональным праздником

  • 21.11.2016 в 10:19 дп
    Permalink

    Не гледзячы на тое, што ў сучаснай сельскай гаспадарцы нашай дзяржавы ёсць шмат негатыву, хочацца сказаць вяскоўцам: велізарнае дзякуй за хлеб на нашым стале, і за ўсё, што да хлеба таксама! Усю цяжкасць гэтай працы і падзяку за яе можа ацаніць і выказаць толькі чалавек, які нарадзіўся і вырас у вёсцы. Гэта мая думка і маё перакананне.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22.11.2016 в 5:36 дп
    Permalink

    Спасибо аграриям Дубровенщины за их нелегкий, самоотверженный труд.
    Хочется пожелать всем труженикам села крепкого здоровья, счастья, достатка и новых трудовых побед!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *