Дубровенский льнозавод начал подготовку к юбилею

Дубровно,Дубровенский,льнозавод,музей, память, открытие

Для людзей і пра людзей. Менавіта так агучыў мэту стварэння музея гісторыі прадпрыемства дырэктар ААТ “Дубровескі льнозавод” Анатоль Басянкоў. На старонках газеты мы пільна сачылі за тым, як гэтая ідэя з’явілася, атрымоўвала канкрэтныя рысы, колькі вялікіх і малых этапаў прайшла, пакуль не набыла свой канчатковы выгляд.
Дубровно,Дубровенский,льнозавод,музей, память, открытие

Урэшце музей прадрыемства быў урачыста адкрыты. На гэта мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў раёна, ветэраны завода, тыя, хто дапамагаў ствараць выставачныя экспазіцыі, напаў¬няць цікавымі гістарычнымі звесткамі.
Права адкрыць музей, перарэзаўшы сімвалічную чырвоную стужку было прадастаўлена Святлане Рыжан¬скай, намесніку старшыні Дубровенскага райвыканкама, Анатолю Басянкову, дырэктару ААТ “Дубровенскі льнозавод” і Аляксандру Сямёнаву, намесніку дырэктара прадпрыемства.

Дубровно,Дубровенский,льнозавод,музей, память, открытие

Пасля гэтай хвалюючай урачыстасці адбылася першая экскурсія, якую з вялікім задавальненнем і гонарам правёў Анатоль Басянкоў. Было бачна, што пра кожны радок ці фотаздымак ён мог распавядаць доўга і падрабязна: што значаць лічбы, дзе і чаму зроблены фотаздымак, які лёс у таго ці іншага чалавека, фотавыява якога знаходзіцца ў музеі.

Дубровно,Дубровенский,льнозавод,музей, память, открытие

Дубровно,Дубровенский,льнозавод,музей, память, открытие
Анатоль Дзмітрыевіч шчыра падзякаваў усім, хто на працягу існавання прадпрыем¬ства ствараў сваёй адданай працай летапіс старэйшага завода раёна , і тым, хто прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця музея.
— Час бяжыць хутка, вакол шмат тэхнічных і чалавечых перамен, — разважаў А.Басянкоў. — Таму мы стараліся, каб нашы дзеці, унукі і праўнукі ведалі пра тое, як жылі і працавалі да нас. Каб яны ведалі гісторыю сваёй малой радзімы і свайго роду.
Ен падкрэсліў, што адкрыццё музея не ставіць кропку ў гэтай вялікай рабоце, што ёсць планы па расшырэнні экспазіцыі, па выданні кнігі працоўнай славы прадпрыемства.
Уся гэта работа будзе накіравана на дастойную сустрэчу 85-гадовага юбілею, які прад¬прыемства адзначыць у гэтым годзе.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *