В школах Дубровенского района сохраняют народные традиции

Дубровно, вера, православие, ксёнз, традиции

У ДУА “Дабрынская дзіцячы сад-сярэдняя школа Дубровенскага раёна” распрацаван інавацыйны праект супрацоўніцтва ўстановы адукацыі і Праваслаўнай Царквы «Сям’я, Школа, Праваслаўная Царква — крыніца духоўна- маральнай асобы», які накіраваны на аднаўленне традыцый, уклада жыцця, нацыя-нальнага вопыту ў яго гістарычным, духоўным і маральным праяўленні. Так, на Калядным тыдні ў нашай школе адбылося цудоўнае свята “Калядкі”, ў якім прынялі ўдзел вучні школы, настаўнікі, бацькі, аднавяскоўцы. Шаноўным госцем свята быў ксендз Уладзімір, які сваім наведваннем праваслаўнага свята, паказаў прыклад верацярпімасці ў Хрысціянстве. Падрыхтавала і правяла свята настаўніца геаграфіі Тэрэса Міхайлаўна Чабанава. Ксендз Уладзімір разам са славамі віншавання са святам і падзякай за захаванне традыцый, кожнаму з дзяцей падарыў па святочным салодкім падарунку. Пасля святочнага мера¬прыемства ксендз наведаў дзіцячы садок, дзе кожнаму выхаванцу падарыў кулёк цукерак.
Гледачы — бацькі вучняў — таксама прыйшлі на свята з падарункамі. Яны разам са сваімі дзеткамі-вучнямі нашай школы падарылі цацкі, кніжкі для дзіцячага садка. У акцыі “Падарунак для дзіцячага сада” прынялі ўдзел і настаўнікі школы.
Свята скончылася, але цудоўныя ўражанні ад яго яшчэ доўга будуць выклікаць прыемныя пачуцці ў вучняў, бацькоў, настаўнікаў і аднасяльчан.
Людміла КРЫЖЭВІЧ, педагог-псіхолаг Дабрынскай дзіцячы сад-сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *