Сегодня Всемирный день охраны труда

Дубровно, дубровенский, охрана труда

Дзень 28 красавіка па рашэнні Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) абазначаны як Сусветны дзень аховы працы.
У Рэспубліцы Беларусь ахова працы на вытворчасці рэгламентуецца Законам аб ахове працы, які быў прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе, і адпаведным артыкулам 227 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Аб тым, як выконваюцца асноўныя палажэнні гэтых нарматыўных актаў па ахове працы у нашым раёне, апавядае галоўны спецыяліст сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама Віктар ПРЫМАК.
—Ахова працы — гэта сістэма забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя работнікаў ў працэсе працоўнай дзейнасці, якая ўключае прававыя, сацыяльна-эканамічныя, арганізацыйныя, санітарна-гігіенічныя і іншыя мера¬прыемствы і сродкі. У кожным працоўным калектыве, дзе болыш за 100 работнікаў, ёсць спецыялісты па ахове працы, — гаворыць Віктар Мікалаевіч. — Такіх арганізацый у нас 24, і спецыялістаў — 24, паколькі ў некаторых іншых масавых калектывах, дзе колькасць працуючых крыху менш сотні чалавек, таксама ёсць спецыялісты па ахове працы, напрыклад, філіял РУП «ДРБУ-108».
У астатніх арганізацыях і калектывах абавязкі адказнага па ахове працы ўскладзены на самога кіраўніка, або асобу, якую ён прызначае сваім загадам (у прыватнасці, на галоўнага інжынера, любую іншую асобу, у абавязкі якой ўваходзіць кантроль за захаваннем бяспечных умоў працы).
Гэтыя людзі павінны сачыць і весці кантроль за тым, як працуе сістэма бяспекі жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці: каб рабочае месца працуючага адпавядала правілам па ахове працы, праводзяць абучэнне (інструктаж) бяспечным метадам працы, праверкі па ахове працы і многія іншыя мерапрыемствы. Там, дзе гэта работа наладжана адпаведным чынам, практычна не бывае надзвычайных сітуацый, фактаў траўматызму.
У якасці станоўчага прыкладу можна прывесці ААТ «Дубровенскі льнозаод», дзе работу па ахове працы арганізуе А.А.Дарафейкіна УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік» — І.А.Прасава, СГФ імя Ю.Смірнова — Е.А.Дударава. У гэтых калектывах ёсць чаму павучыцца.
Штогод мы праводзім раённы конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. У мінулым годзе 1 месца было прысуджана ААТ «Дубровенскі льнозавод» (сярод калектываў, дзе працуюць больш за 100 чалавек) і філіял «Віцебскаблдарбуд» (менш 100 чалавек).
Вынікі конкурсу падводзяцца на пасяджэнні раённай камісіі па ахове працы, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама А.А.Кір’янаў.
У рамках захавання заканадаўства па ахове працы сумесна з Аршанскай міжраённай інспекцыяй аховы працы мы праводзім маніторынгі, у працэсе якіх наведваем працоўныя калектывы, стараемся не толькі вывучаць стан спраў па ахове працы, але і папярэджваць парушэнні яе патрабаванняў, аказваем дапамогу спецыялістам, якія займаюцца гэтымі пытаннямі.
Так, ужо ў студзені-сакавіку 2017 года мабільная група з ліку ўдзельнікаў маніторынгу пабывала ў 12 працоўных калектывах, дзе выявіла 118 парушэнняў аховы працы. 80 парушэнняў былі ліквідаваны па патрабаванні мабільнай групы на месцы.
Члены міжраённай інспекцыі аховы працы выязджаюць на праверкі не толькі згодна каардынацыйнаму плану, але і па скаргах, якія паступаюць да іх. 3 пачатку года было разгледжана 2 зварота, па якіх былі ўстаноўлены факты парушэнняў аховы працы.
Відавочна, што актывізацыя работы па ахове працы дае нядрэнныя вынікі. 3 2002 года паступова зніжаецца траўматызм на вытворчасці. Калі ў 2002 годзе было зарэгістравана 16 няшчасных выпадкаў, то ў 2005 — 11, 2011 — 3 выпадкі. У 2016 годзе зарэгістраван адзін выпадак са смяротным зыходам. На жаль, нярэдка няшчасныя выпадкі на вытворчасці адбываюцца па віне саміх пацярпеўшых, асабліва, калі тыя знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення і не кантралююць свае ўчынкі.
Шматлікія няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворванні прыводзяць да цяжкіх наступстваў і пакут многіх людзей. Па дадзеных МАП штогод у свеце больш за 2 мільёны работнікаў гі¬нуць на вытворчасці або ў выніку працоўнай дзейнасці. Эканамічныя страты дасягаюць 4% валавога ўнутранага прадукта сусветнай эканомікі і ў грашовым выражэнні перавышаюць 1,25 трыльёна долараў ЗША.
Памятайце, сябры, што захаванне заканадаўства ў сферы аховы працы і прамысловай бяспекі стане залогам захавання самага каштоўнага — чалавечага жыцця, што дазволіць дзецям расці ў паўнацэнных сем’ях і быць шчаслівымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *