Лидер среди молодых комбайнеров

Дубровно, дубровенский, уборочная компания, Федорцов

Аляксандр ФЕДАРЦОЎ па прадстаўленні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу па стане на 10 жніўня занесены на раённую Дошку гонару як лідар сярод маладых камбайнераў жніва-2017.
У гэты ж дзень мы сустрэліся з хлопцам на пшанічным полі каля вескі Карабанавічы. Пяць экіпажаў ААТ “Прыдубровенскае” толькі скончылі жаць 60-гектарнае поле, з’явілася хвіліна, каб адпачыць, агледзіць камбайны і рушыць далей у бок Барсукоў, дзе чакала свайго часу новае поле.
Аляксандр адразу сказаў, што працуе на жніве побач з малодшым братам Аляксеем.
—Гэта маё сёмае самастойнае жніво, але дзявятае ўвогуле. Я з бацькам два гады памочнікам адпрацаваў, затым малодшы маё месца заняў, а зараз і ён сам за штурвалам камбайна працуе, — расказваў Аляксандр Федарцоў.
Мы даведаліся, што за дзень малады камбайнер выгружае па 14 бункераў зерня і плануе да канца тыдня нажаць 400 тон зерня. Дарэчы, калі рыхтаваўся гэты нумар, стала вядома, што свае планы малады камбайнер выканаў і па дадзеных на 14 жніўня ў яго нажата ўжо 489 тон.
Пакуль размаўлялі, падыйшоў Аляксей Федарцоў. Пацікавіліся, ці легка працаваць побач з братам.
—Легка, — коратка адказаў Аляксей і дадаў: — Добра, што побач старэйшы брат: ён і падкажа калі, што не так, і падсобіць, какі цяжка. А так, як ён хлебаробскую навуку ад бацькі першы пачаў пераймаць, зараз і сам мяне чаму-нечаму вучыць.
Алег Іванавіч Федарцоў, бацька Аляксандра і Алега, адпрацаваў механізатарам два дзясяткі гадоў. Зараз змяніў поле дзейнасці, але душа за хлеб баліць.
—Ён за дзень некалькі разоў пазвоніць, запытаецца, як справы ідуць, а ўвечары дома поўны даклад патрабуе: як самі працавалі, як камбайны жалі, — без усялякай усмешкі расказваюць браты. — Ён кожнае поле ведае як свае пяць пальцаў, таму раіць, як лепш да якога падыйсціся, каб і справа ішла, і намалоты раслі.
Што самае цяжкае на жніве, спытала я ў братоў камбайнераў.
Вельмі сур’езна Аляксандр адказаў:
— Калі паломка якая-небудзь, калі непагадзь. А астатнее — легка. Працуешь, можна сказаць, для задавальнення, — зноў жа вельмі сур’ёзна не па ўзросце сказаў Аляксандр.
Яшчэ некалькі хвілін браты расказвалі пра тое, што прад¬прыемства забяспечвае працаўнікоў жатвы гарачым смачным снеданнем. Потым дзелавіта агледзелі абмалочаныя каласкі: ці ёсць страты зярнят? Яны стаялі побач, хударлявыя, як кажуць у народзе, пацалаваныя сонцам, і самі нагадвалі спелыя налітыя каласы на родных палях. Хлопцы нягледзячы на ўзрост ведаюць смак працы, не баяцца стомы і працуюць ад душы, каб імі ганарыўся бацька.

Алена КАРСАКОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *