Руководители сельхозпредприятий обсудили сев рапса на районном семинаре

Дубровно, дубровенский, семинар, рапс

З 10 па 20 жніўня аптымальныя тэрміны для сяўбы азімага рапса. Вырошчванню гэтай культуры надаецца ў нашым раёне вялікая ўвага, бо ад рэалізацыі насення рапса можна атрымаць нядрэнны прыбытак.
Напярэдадні пачатку сева рапса ў ААТ “Усход-Чырына” прайшоў раённы семінар-нарада кіраўнікоў сельскіх гаспадарак, на якой абмяркоўваліся арганізацыйныя і тэхналагічныя аспекты сяўбы гэтай эканамічна выгаднай для гаспадарак культуры.

Дубровно, дубровенский, семинар, рапс

Намеснік начальніка райсельгасупраўлення па раслінаводству Валерый Мельнік адзначыў, што за апошні год гаспадаркі правялі вялікую работу па вырошчванні рапсу, таму і вынік быў нядрэнны. Так, усяго ў раёне намалочана 4766 тонн масласямян. ААТ “Баброва-Агра” ўнесла самы большы ўклад у гэту лічбу — 595 тон. Дарэчы, у гэтай гаспадарцы самая вялікая ўраджайнасць — 38,1 ц/га. На другім месцы рапсавы ураджай у ААТ “Праўда-С” — 511 тон, на трэццім месцы КУСГП “Прыдняпроўскі” — 468 тон, на чацвёртым ААТ “Прыдубровенскае” — 410 тон і на пятым ААТ “Каманіна” — 394 тоны. Адзначыў В.Мельнік вынік ААТ “Гігант-Агра”, дзе намалочана 246 тон, гэта лепшы для гаспадаркі вынік за апошнія гады.
Пасля пасяджэння ўдзельнікі семінара азнаёміліся з практычнымі прыёмамі сева рапса на полі каля в.Быстрыёўка.

Дубровно, дубровенский, семинар, рапс

Валерый Мельнік у першую чаргу звярнуў увагу кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на якасць апрацоўкі глебы, бо ад гэтага ў рэшце рэшт залежыць канчатковы вынік. Ен падкрэсліў, што неабходна абавязкова ўзараць глебу, унесці неабходную колькасць угнаенняў. Гаспадаркі вырашаюць пытанне забяспечанасці калійнымі ўгнаеннямі праз ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”.

Дубровно, дубровенский, семинар, рапс

Акрамя таго, Валерый Мелькі перасцярог кіраўнікоў гаспадарак ад памылак, якія былі дапушчаны ў час пасяўной рапса ў 2016 годзе. Так, нельга засыпаць поўны бункер сеялкі, бо гэта прыводзіць да прасеваў. Да таго ж трэба захоўваць норму высева (6 кілаграмаў насення на гэктар), аднак гэты паказчык трэба зменьшыць, калі рапс высяваецца другі год запар на адным і тым жа полі, каб пазбегнуць загушчэння пасеваў.

Дубровно, дубровенский, семинар, рапс

—Рапс — гэта рэальныя грошы. І іх трэба зарабляць належнай арганізацыяй вырошчвання гэтай культуры. І ў гэтыя дні трэба зрабіць усё магчымае, каб ураджай на наступны год быў добры, — падвёў вынікі нарады старшыня райвыканкама Алег Лындзін.
У гэтым годзе кожная гаспадарка раёна павялічыла пасяўныя плошчы пад рапс, рапсавае поле раёна вырасла з 3000 га да 3300 га. Па дадзеных на 15 жніўня да сяўбы рапса прыступілі 7 гаспадарак. У цэлым па раёне ўжо пасеяна 448 га, што складае 13,6% ад запланаванага.

Алена КАРСАКОВА.

One thought on “Руководители сельхозпредприятий обсудили сев рапса на районном семинаре

  • 16.08.2017 в 10:18 дп
    Permalink

    Была кукуруза,
    цяпер будзе рапс.
    Не думкі, — абуза
    ў «дырэктара» нас. 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *