Пути всех книг идут от Полоцка

Дубровно, дубровенский, Полоцк, День письменности

Селета першы званок прагучаў у Беларусі разам з беларускім словам, музыкай і велічным гучаннем званоў найстаражытных храмаў: горад Полацк, сталіца Дня беларускага пісьменства, сустрэў гасцей фэсту. Праграма свята была разлічана на 3 дні, бо маштабнымі імпрэзамі адзначана яшчэ і буйная дата — 500 гадоў беларускага друкарства, а таксама 1155-годдзе старажытнага горада Полацка.
Адправіўшыся ў вандраванне да геаграфічнага цэнтра Еўропы, мы ўбачылі горад, які патанаў у зелені дрэў і кветак: утульныя вулачкі і скверы, маленькія кафэ, месцы адпачынку, прыгожыя шпацырныя зоны і амаль што ні крок — гістарычныя будынкі і музеі. Усё гэта тут падтрымліваецца ў належным стане заўсёды, а не толькі з выпадку свята, бо Полацк — гэта вядомы турыстычны цэнтр.
Але і да свята быў выкананы вялікі аб’ём: больш 350 аб’ектаў рэканструявана, 36 тыс.кв.м. двароў і праезных частак вуліц заасфальтавана, фасады жылых дамоў і помнікі гісторыі і культуры набылі абноўлены выгляд. Новае аздабленне атрымалі і ўязныя вароты горада — чыгуначная станцыя і аўтавакзал.
Але, вядома, асаблівая ўвага была нададзена гістарычным помнікам і месцам. У цэлым рамонт перад святам крануў сем аб’ектаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Сярод іх Сафійскі сабор, краязнаўчы музей, мастацкая галерэя, музей беларускага друкарства.
Каля сабора на паўтарамятровым пастаменце ўсталяваны памятны знак «Полацк — зыбка беларускай дзяржаўнасці». Аўтарам кампазіцыі стаў скульптар Уладзімір Піпін. Манумент вышынёй 5,5 м уяўляе сабой мноства шчытоў, на якіх намаляваны знакавыя для нашай краіны гістарычныя асобы.
Святочныя пляцоўкі размясціліся на 10-кіламятровай тэрыторы.
Праграма свята была вельмі насычаная і разнастайная. Першы дзень быў прысвечаны дзецям і моладзі: яны бралі ўдзел у Скарынаўскай алімпіядзе, арт-акцыях, майстар-класах, квэстах, інтэрактыўных экскурсах. Юныя і ўжо сталыя гледачы пазналі, як бавілі час гімназісткі XIX стагоддзя, дзякуючы вандраванню ў мінулае з дапамогай гістарычнай рэканструкцыі.
У другі дзень і карэнныя жыхары, і госці старажытнага Полацка святкавалі Дзень горада, які пачаўся з шэсця працоўных калектываў. Гэты дзень меў шмат выставачных праектаў, кірмашоў кніжнай і сувенірнай прадукцыі, рамесных вырабаў.
Супрацоўнікі рэдакцыі газеты «Дняпроўская праўда» сталі удзельнікамі фэсту кнігі і прэсы, які праходзіў непасрэдна на плошчы Францыска Скарыны. У гэты дзень можна было наведаць сустрэчы айчынных і замежных літаратараў, навукова-практычную канферэнцыю, фінал конкурса чытальнікаў “Жывая класіка”, літаратурнае свята, тэатралізаванае прадстаўленне ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства і лазернае шоу.
Адбылася прэзентацыя кнігі знакамітага першадрукара «Малая падарожная кніжка» з калекцыі Белгазпрамбанка, дзе можна было прагуляцца па 3D-друкарні часоў Скарыны.
Кульмінацыяй свята 3 верасня стала традыцыйнае ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі і ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці.
Апроч карэспандэнтаў газеты «Дняпроўская праўда» ўважліва сачылі за ходам падзеі Людміла Дударава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, і Уладзімір Бабічаў, дырэктар ГУК «Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці Дубровенскага раёна», а таксама майстры Дубровенскага дома раместваў.
Падрыхавала Юлія СТАРАВОЙТАВА.

Пути всех книг идут от Полоцка: 2 комментария

  • 10.09.2017 в 10:14 дп
    Permalink

    Спасибо Вам за Вашу работу !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • 10.09.2017 в 11:48 дп
    Permalink

    Патрэбна не афіцыйная паказуха, а сапраўднае ўшанаванне гісторыі, мовы і культуры.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *