Дубровенский народный ансамбль «Крыніца» награждён высшим званием среди творческих любительстих коллективов

Дубровно, Витебская область, заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь, народный ансамбль народной музыки и песни "крыніца", награда, звание

Ужо шмат гадоў радуюць нас сваімі мілагучнымі песнямі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Крыніца”. Яны з’яўляюцца сапраўдным упрыгожваннем не толькі святочных канцэртаў і мерапрыемстваў, але і ўсёй дубровенскай зямлі. Невыпадкова, што ў новы год яны ўвайшлі з новым вышэйшым званнем для творчых аматарскіх калектываў — «Заслужаны аматарскі калектыў».

Летам 2010 года на ХVІІ Міжнародным фестывалі песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі, Украіны “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” народнаму ансамблю “Крыніца”, які з’яўляецца пастаянным удзельнікам гэтага мерапрыемства, было прысвоена званне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь.

28 снежня на сцэне раённага Дома культуры начальнік упраўлення культуры Віцеб-скага аблвыканкама, а таксама ганаровы грамадзянін горада Дуброўна Мікалай Пятровіч Пашынскі ўручыў мастацкаму кіраўніку ансамбля “Крыніца” Міхаілу Віктаравічу Шлегу дыплом аб прысваенні звання “Заслужаны аматарскі калектыў”.

Дубровно, Витебская область, заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь, народный ансамбль народной музыки и песни крыніца, награда, звание

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь — гэта вышэйшае ў нашай краіне званне для творчых аматарскіх калектываў. У Віцебскай вобласці такіх калектываў 8, а ў Дубровенскім раёнеадзіны. Гэтага статусу па праву ўдастоены ансамбль народнай музыкі і песні “Крыніца”. І мне вельмі прыемна, што з гэтымі людзьмі мы з’яўляемся землякамі. Неаднойчы гэты ансамбль выязджаў з канцэртамі ў суседнія краіны: Расію, Украіну, Польшчу і Латвію. Мы, у сваю чаргу, паспрабуем зрабіць усё магчымае, каб народны ансамбль “Крыніца”, а зараз ужо па праву заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, як мага часцей упрыгожваў сваімі выступленнямі канцэртныя сцэны і нашай краіны, і сцэны нашых суседзяў, — адзначыў Мікалай Пятровіч Пашынскі.

Ганна КАЦІКАВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *